У Вялікабрытаніі дэмантавалі турбіны, якія забівалі чаек

Дзве турбіны вышынёй 15м, якія выпрацоўвалі энергію 6kW кожная з дапамогай ветру, былі ўсталяваны ў Нацыянальным марскім акварыуме ў Плімуце (Дэвон) ў 2006г. ў рамках праекту па выкарыстанню невычарпальных крыніц энергіі коштам 3,6 мільёна фунтаў.
Аднак пасля некалькіх выпадкаў, у якіх вінты рассеклі марскіх чаек, кіраўніцтва вырашыла разабраць турбіны. Дадатковай прычынай з’явілася тое, што прыстасаванні не давалі столькі энергіі, колькі планавалася атрымліваць з іх дапамогай.
Каролайн Джонсан (Caroline Johnson), прадстаўнічка Акварыума так пракаментавала падзею: “Галоўнай праблемай стала тое, што турбіны былі ўсталяваны ў неадпаведным месцы і не давалі столькі электрычнасці, колькі патэнцыяльна маглі. Аднак смерць чаек стала апошняй кропляй, пасля якой мы прынялі рашэнне разабраць турбіны”.

 

Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by