Хаця афіцыйна паляванне ў Ліване забаронена з 1995 г. адмысловым законам, які працягвае дэ-юрэ дзейнічаць, аднак закон фактычна не працуе і браканьеры страляюць ва ўсё, што рухаецца.
У 2004 годзе быў узгоднены новы закон аб паляваннях, аднак ён такі не быў прыняты парламентам. У гэтай блізкаўсходняй краіне ёсць і адказныя паляўнічыя, аднак менавіта мноства браканьераў ствараюць Лівану жахлівую рэпутацыю разам з Кіпрам і Мальтай. Усё часцей раздаюцца галасы за легалізацыю паляванняў на птушак, якое, аднак, павінна быць абмежаванае па тэрмінах і відах.
Нават па афіцыйных дадзеных Міністэрства навакольнага асяроддзя Лівану, ў пачатку 2000-х гадоў нелегальнае знішчэнне тут птушак набыло сапраўды індустрыяльныя маштабы – пад час міграцыі тут забіваюць каля мільёну птушак штогод!
З-за геаграфічных асаблівасцяў, Ліван ляжыць у вузкім пралётным карыдоры для многіх відаў птушак, якія ляцяць праз Чырвонае мора ў Афрыку ці з месцаў зімоўкі ў Еўропу. Асабліва важны гэты шлях над сушай для амаль 40 відаў вялікіх птушак, якія пад час міграцыі выкарыстоўваюць лунаючы палёт. Гэта буслы, пеліканы, журавы і многія драпежныя птушкі.
Падпішы петыцыю да прэзідэнта, прэм’ер-міністра і старшыні парламенту Лівану з патрабаваннем выконваць прынятыя законы ў адносінах да палявання:
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Уладзя (госць) - 21.01.2013 - 06:05
Жудасна і колькі цынізму. Як
Уладзя (госць) - 21.01.2013 - 08:18
Не адкрываецца "Петыцыя".
Harrier - 21.01.2013 - 10:10
In reply to Не адкрываецца "Петыцыя". by Уладзя (госць)
Праверыў спасылку -
Праверыў спасылку - адкрываецца, але вельмі павольна, трэба пачакаць.
На ўсялякі выпадак вось прамая спасылка:
www.thepetitionsite.com/154/484/451/enforce-hunting-laws-in-lebanon-stop-the-massacre/
araty - 21.01.2013 - 12:19
На жаль і мае журавы могуць
На жаль і мае журавы могуць патрапіць у лапы гэтых драпежнікаў і не вярнуцца дадому.
aistok - 21.01.2013 - 12:22
In reply to Не адкрываецца "Петыцыя". by Уладзя (госць)
У мяне ўсё добра і вельмі
У мяне ўсё добра і вельмі хутка адкрылася.