Недалёка ад межаў Беларусі адзначана вялікая туркаўка

Раніцай 8 лютага 2013 r. у некалькіх кіламетрах ад беларускай мяжы ў польскай мясцовасці Lipnica (Бельскі павет) у гушчыні хмызу недалёка ад невялікага вадаёму быў заўважаны незвычайны голуб.

Акрамя назіранняў праз бінокль і трубу на працягу каля 10 хвілін, атрымалася таксама зрабіць некалькі дакументацыйных здымкаў гэтага галуба, які аказаўся вялікай туркаўкай (Streptopelia оrientalis), хутчэй за ўсё, намінальнага падвіду. Каля туркаўкі не было іншых птушак, і праз нейкі час яна адляцела ў паўночным кірунку.

Вялікая туркаўка памерамі большая за звычайную туркаўку, на якую яна найбольш падобная. Акрамя гэтага, вялікая туркаўка мае сілуэт, які найбольш пасуе галубам з роду Columba: параўнальна невялікую галаву, масіўнае цела і кароткі хвост. Ёсць адрозненні і ў афарбоўцы пер’я шыі і падхвосця.

Арэал вялікай туркаўкі знаходзіцца практычна па ўсёй Азіі, дзе яна даволі звычайны від і займае самкнутыя дрэвастоі побач з адкрытымі мясцінамі і рачнымі далінамі. Толькі два падвіды (S. o. orientalis i S. o. meena) з шасці вандроўныя. У Еўропе від адзначаны ў многіх краінах, галоўным чынам з кастрычніка па сакавік.

Да 2000 г. на нашым кантыненце вялікую туркаўку адзначылі 46 разоў, галоўным чынам у скандынаўскіх краінах. Для Польшчы гэта другая рэгістрацыя віду. Першы выпадак адбыўся пад Гданьскам, дзе з 11 па 19.04.2002 r. дарослая туркаўка трымалася вялікай фермы і харчавалася там разам з кольчатымі туркаўкамі.

У Беларусі вялікая туркаўка не адзначалася.

Паводле www.bocian.org.pl (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013

 

Comments

Параўнаўшы малюнкі ў вызначальніках і апісаньне розных падвідаў (асабліва meena ўсходняй туркаўкі, у птушак якога таксама белае падхвосьце і жывот, які заходзіць вышэй лап), я б не ўзяўся вызначаць па такіх здымках да віду. Важным можа быць агульнае ўражаньне ад целаскладу птушкі - ці яна больш падобная на галуба (усходняя туркаўка), ці на туркаўку - звычайная туркаўка.

 Яшчэ адна вялікая туркаўка ў Польшчы:

www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/53591

Ptak miałam możliwość obserwować w woj. Świętokrzyskim w miejscowości Suchedniów 1.04.2013 . Widziany w pobliżu przydomowego ogrodu, dość płochliwy, wydawał się być w dobrej kondycji. Trzymał się niedaleko stadka sierpówek ale w przeciwieństwie do nich nie chciał podejść do karmnika.Obserwowany w sumie 2 razy w ciągu dnia.