Удод як Птушка 2013 году ўжо на беларускай філатэлістычнай прадукцыі

 12 сакавіка 2013 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў афіцыйны зварот паштовую марку «Удод» са штогадовай серыі «Птушка года».

Марка была надрукаваная ў Бабруйскай друкарні афсетным поўнакаляровым друкам на гуміраванай крэйдаванай паперы памерам 37х26 мм. У адным аркушы семь марак і адзін купон. Памер аркуша - 94х127 мм. Агульны наклад марак - 70 тыс. асобнікаў.

Намінал маркі «Р» адпавядае тарыфу на перасылку міжнародной простай письмовай карэспандэнцыі (ліста, бандэролі, дробнага пакету) вагой да 20 г. 

Марка падрыхтавана пры дапамозе грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

На марцы, а таксама на купоне і краях аркуша, размешчаны лагатыпы міжнароднай асацыяцыі «BirdLife International» і АПБ.

Разам з маркай выпушчаныя таксама канверт Першага дня з адмысловым спецштэмпелем, якім гасілася марка на канверце ў дзень выпуску ў зварот на Галоўным паштамце ў Мінску і картмаксімум.

Аўтар усіх малюнкаў удода для маркі, штэмпеля, канверта і картмаксімума – сябра АПБ Аляксандр Міцянін.

Паводле www.belpost.by (тэкст і ілюстрацыі)   

На гэтую тэму:

 Удод – Птушка 2013 года ў Беларусі + VIDEO

 Выйшлі памятныя манеты з выявай чорнага свіргуля – Птушкі 2012 году

 Птушка 2010 году – Пустальга – на паштовых марках Беларусі