Урачыстае падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды-2013”

 Запрашаем дарослых і дзетак на ўрачыстае падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды Беларусі – 2013”, якое адбудзецца ў суботу, 23 лістапада, ў залі ва ўнутраным дворыку (пам. 100) на вул.Будзённага, 48А ў Гродна. Пачатак у 15.00.

 

 

 

 

 

 

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”, сайт “Птушкі штодня” (www.birdwatch.by) і Гродзенскае гарадзкое аддзяленне Таварыства беларускай школы прадстаўляюць і запрашаюць на

 

 Урачыстае падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды-2013”

 

 15.00 – 15.05 Адкрыццё і вітальныя словы

15.05 – 15.20 Прэзентацыя “Найлепшыя здымкі-фіналісты фотаконкурсу”

15.20 – 15.35 Узнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу 

15.35 – 15.55 Каманднае маляванне з завязанымі вачыма “Удода - Птушкі году-2013”

15.55 – 16.00 "Назіраем птушак разам" - запрашэнне Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) на супольныя бёдуотчарскія экскурсіі вакол Горадні.

16.00 – 16.20 “Сава і мышы” і іншыя экалагічныя рухомыя гульні з птушкамі

 

Уваход вольны.

Самыя актыўныя ўдзельнікі каманднага малявання і гульняў атрымаюць на памяць нашы календары на наступны год.

На гэтую тэму:

ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2013 “ – ПЕРАМАГЛІ ЛЕПШЫЯ!

ЗАПРАШАЕМ НА НЯДЗЕЛЬНЫЯ БЁДУОТЧАРСКІЯ ЭКСКУРСІІ