З Новым 2014 годам! + падарунак ад нашага сайта “Птушкі штодня”

 Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншуем Вас з Новым годам! Як звычайна, пачатак новага году сымбалізуе пачатак новага радзелу нашай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю назіранняў за птушкамі ў Беларусі і беларусаў па ўсім Свеце. 

А праз любоў да птушак мы спадзяемся актывізаваць дзеянні па захаванню іх асяроддзя: найперш, прыродных біятопаў і экасістэм. Для таго, каб яшчэ раз нагадаць пра прыгажосць нашай прыроды, мы, разам з нашымі партнёрамі па правядзенню фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды Беларусі” выданню аднайменнага календара на гэты, 2014 год (выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” і Гродзенскім гарадзкім аддзяленнем РГА “Таварыства беларускай мовы”) вырашылі зрабіць падарунак для ўсіх нашых карыстальнікаў: з сённяшняга дня і да канца студзеня Вы можаце бясплатна спампаваць макет календара ў фармаце А3 ў выглядзе файла .pdf (19,5 Мб).

Спасылка на файл тут:

files.mail.ru/558476F29C3642FE9064FB66B788C975

Макет можна самастойна раздрукаваць на каляровай друкарцы і/ або выкарыстоўваць у якасці прыгожага календара у лічбавым выглядзе на кампутары.

Нагадваем, што самыя актыўныя нашы зарэгістраваныя карыстальнікі атрымаюць друкаваную версію календара на працягу першай паловы студзеня бясплатна па пошце.

Будзьма разам – так мы зможам зрабіць больш карыснага для нашай прыроды, птушак і людзей Беларусі!   

 

Прыклад старонкі календара са Студзенем:

 

 

 

Comments