Каліфарнійскія птушкі адлюстроўваюць разбуральнасць змянення клімату

09.09.2009 - 23:46 | Kiolk

    Новыя даследванні паказваюць, што да 2070 г. болей чым на палове тэрыторыі Каліфорніі з’явяцца поўнасцю новыя птушыныя супольнасці, з новым змяшаным відавым складам, “перамешванне” будзе выклікана кліматычнымі зменамі. 
Даследчыкі з Point Reyes Bird Observatory PRBO Conservation Science (PRBO), у супрацы з Stanford University, UC Santa Cruz, і the Klamath Bird Observatory, прааналізавалі агульныя звесткі пра від, апошнюю удакладнённую рэгіянальную кліматычную мадэль зробленую для Каліфорніі і магчымыае будучае распаўсюджанне ў межах штата 60 звычайных відаў птушак. 


    Дадзеныя, якія яны апублікавалі ў часопісе PLoS ONE, паказваюць, што некаторыя віды, галоўным чынам злучаныя з яловымі лясамі, згодна мадэляванню, зменяць сваё распаўсюджанне на больш паўночнае. Іншыя віды, якія сустракаліся разам, будуць змяняць свой арэал у вельмі розных накірунках, і як вынік з’явяцца поўнасцю новыя птушыныя супольнасці з відамі, якія раней не сустракаліся. Гэта з’яўляецца магчымай пагрозай разбурэння ўзаемаадносін паміж відамі, з непрадказальнымі наступствамі для відаў і экасістэм. 
   “Мы былі здзіўлены такой шырокай адказнай рэакцыяй даследваных відаў. Мы ведалі, што шмат відаў павінна змяніць сваё распаўсюджанне ў адказ на змены клімату, але гэтыя вынікі прадугледжваюць, што агульны эфект на складаючыя часкі экасістэмы можа быць такіж ці нашмат большы”- адзначыў адзін з даследчыкаў, Diana Stralberg.
   Dr. John Wiens, сааўтар даследвання дадаў: “Птушкі з’яўляюцца прыроднымі індыкатарамі. Калі ўжо птушкі ў будучым створаць новыя супольнасці, то што казаць пра іншыя арганізмы, такія як насякомыя ды расліны. Змяненне ў супольнасці птушак, якое мы спраектавалі, з’яўляецца толькі вяршыняй айсберга”.
   Гэтыя дадзеныя маюць важнае значэнне для захавання, кіравання і вастанаўлення экасістэм, і таму патрабуюць новыя падыходы ў кіраванні і захаванні біяразнастайнасці.
   Dr. Terry Root з Стэнфардскага універсітэта і іншыя аўтары артыкула адзначаюць: “Мы ведаем, што кліматычныя змяненні, будуць прычынай вялікіх экалагічных зрухаў, таму дадзеная праца з’яўляецца сваесаблівым званком для іншых навукоўцаў, кіраўнікоў і сацыяльных дзеячаў па захаванню біяразнастайнасці, які звяртае на магчымыя хуткія змяненні ў навакольным асяродзі”.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Яўген Сліж