Наша даменнае імя зарэгістравана!

Віншуем усіх беларускіх бёдуотчараў!

Сёння было зарэгістравана і створана наша дамэннае імя: BirdWatch.by Цяпер не засталося фармальных перашкодаў для пачатку працы нашага сайта. Але пакуль засталіся тэхнічныя: распрацоўка і давядзенне “да зручнасці” ўсіх мяркуемых старонак, напаўненне кожнага з раздзелаў адпаведным зместам.

Шмат што ў хутчэйшым афіцыйным адкрыцці сайта цяпер залежыць ад нас. Таму размяшчайце свае назіранні і фотаздымкі, дасылайце мадэратару на адрас: tyteishi@gmail.com навіны і абвесткі, апісанне тых месцаў, дзе вы любіце назіраць птушак і іх відавыя спісы, каментуйце нязручнасці і неадпаведнасці функцый і раздзелаў, прапануйце свае рашэнні і г.д. Разам мы хутчэй зробім сайт інтэрактыўнай пляцоўкай для он-лайнавых сустрэч тых, хто любіць назіраць птушак у Беларусі і за яе межамі.

Разам – для птушак і людзей! Дзьмітры Вінчэўскі

Comments

Гэта ўжо пытаньне да адмыслоўцаў-адмінаў. Хостынг ужо замовілі, але адказу пакуль няма. Ды і тэхнічныя справы добра было б перш дарабіць.

На мой погляд, яшчэ трэба дарабіць хаця б галерэю, а ўжо потым на сапраўднае імя пераносіцца.