Зубр і бусел – сымбалі Беларусі

   Асобны раздзел апытання, праведзенага лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў «Новак», быў прысвечаны нацыянальным каштоўнасцям беларусаў. Апытаныя называлі самага вядомага гістарычнага дзеяча, найвыбітнейшы архітэктурны помнік і літаратурны твор і – урэшце – сымбаль краіны.
Дык вось, сымбалямі Беларусі назвалі зубра амаль кожны дзевяты - 10,9% апытаных, бусла - кожны 15ты (6,5%), потым у адказах ідуць бульба (3,8%) і валошка (2,6%). Пасля згадваецца і герб «Пагоня» (2,2%). Відаць, людзі ўжо прызвычаіліся да дзяржаўнай атрыбутыкі і амаль палова апытаных атаясамлівае яе з нацыянальнымі сымбалямі (герб (22,2%), сцяг (20,7%) і гімн (2,9%)).

   Апытанне сацыялагічная лабараторыя «Новак» правяла ў кааперацыі з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы грамадзкай кампаніі «Будзьма».
 

Паводле www.nn.by
 

Здымак белага бусла – Дзьмітрыя Вінчэўскага