Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” абвяшчае прыём здымкаў на традыцыйны абласны фотаконкурс “Нашы птушкі-2015”.
Да 26.02. 2015г. чакаем ад фотамастакоў з Гарадзеншчыны не больш 10 фотаздымкаў з выявамі дзікіх птушак у прыродных умовах, частка якіх можа быць аб’яднана ў серыю (з той самай назвай здымкаў). Пажадана каля назвы пазначыць прыярытэт значнасці кожнага здымка (ад 1 да 10) – у выпадку, калі арганізатары не змогуць выставіць усе работы. Надрукаваныя на фотапаперы здымкі павінны мець 20х30 см або блізкія да гэтых памеры, на адваротным баку мець аўтарскую назву, імя і прозвішча, маб. тэлефон і паштовы адрас аўтара.
У конкурсе могуць удзельнічаць здымкі, якія раней не ўдзельнічалі ў нашых папярэдніх фотаконкурсах “Нашы птушкі” і не змогуць удзельнічаць працы, на якіх сфатаграфаваныя птушкі на гняздзе, гнёзды або маленькія птушаняты, ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж.
Здымкі дасылайце на паштовы адрас:
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, а/с 197 Гродна 230023,
або перадайце ў ў офіс Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ па адрасе: вул. Леніна, 13, офіс 4 (працуе пн-пт з 10.00 да 14.00).
Электронныя арыгіналы могуць самастойна (пасля рэгістрацыі на сайце), або з дапамогай мадэратара (электронная пошта harrier@tut.by ) дадаткова размешчаны ў Галерэі на сайце “Птушкі штодня” (www.birdwatch.by).
З атрыманых работ будзе ўтворана фотавыстава, якая для галасавання за найлепшыя фота без указання аўтарства будзе размешчана ў холе гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага. Пад час канферэнцыі “Птушкі і мы”, якая адбудзецца на базе гімназіі ў суботу, 28.02.2015 традыцыйна кожны з удзельнікаў зможа выбраць 5 найлепшых здымкаў на свой густ (якія атрымаюць адпаведна 5, 4, 3, 2 і 1 бал). Пасля падліку ўсіх балаў на канферэнцыі будуць абвешчаны 3 найлепшыя фотаработы, аўтары якіх атрымаюць адмысловыя прызы.
Па агульнай колькасці балаў будуць абраныя лепшыя 40-45 здымкаў, якія на працягу году будуць удзельнічаць у фотавыставе “Нашы птушкі-2015”. Фотавыставу штогод у розных навучальных установах і бібліятэках па ўсёй Гарадзеншчыне наведваюць тысячы гледачоў.
Жадаем перамогі!
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на тэл. + 375 336 871974 мтс (Таццяна Смыкоўская) або на е-мэйл: Harrier@tut.by
На здымку Таццяны Смыкоўскай фотавыстава “Нашы птушкі” ў адной са школ на Гарадзеншчыне
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Валерый - 08.02.2015 - 13:10
А что слышно о проводимом
А что слышно о проводимом Вами республиканском фотоконкурсе-2014? Что-то нигде не видел никакой информации об этом. Где можно увидеть результаты, фото занявшие призовые места?
Harrier - 08.02.2015 - 19:42
In reply to А что слышно о проводимом by Валерый
Дзякуй за пытанне! Справа ў
Дзякуй за пытанне! Справа ў тым, што абодва надзейных спонсары, за грошы якіх меліся быць надрукаваныя календары (як прызы пераможцам і для раздачы нашым актыўным карыстальнікам) з лета пачалі тармазіць з пераводам сродкаў. Спачатку быў перанос на жнівень, потым штомесяц далей і далей. Зразумела, што падвесці вынікі і нікога не ўзнагародзіць гэта нонсенс, акрамя таго ужо ў студзені друкаваць календар на гэты год не мела сэнсу. Таму чакаем ізноў - як з'явяцца сродкі, падвядзем афіцыйныя вынікі, прынясем афіцыйныя прабачэнні за такую паўгадавую затрымку і надрукуем календар на 2016 год. Калі гэта будзе - сказаць складана, але спадзяюся, што ў сакавіку. Таму, на жаль, прыйдзецца пачакаць (((.