Чакайма чорных варон у Беларусі?

    Дзякуючы мэтанакіраваным пошукам толькі для заходніх ваяводзтваў Польшчы (Wielkopolski, Ziemi Lubuskiej i Pomorza Zachodniego) атрымалася сабраць дадзеныя пра амаль 150 рэгістрацый чорнай вароны (Corvus corone corone) і яе гібрыдаў з шэрай варонай за апошнія гады. Дадзеныя пра такія назіранні даслалі дзесяткі чалавек.
Прагляд літаратурных крыніц і дапамога бёдуотчараў і орнітолагаў з іншых рэгіёнаў Польшчы дазволілі сабраць яшчэ 120 рэгістрацый гэтага заходнееўрапейскага падвіду вароны.


   Да канца 2009 году праз сайт www.birdwatcing.pl каманда даследчыкаў звярнулася з заклікам паведаміць аб назіраннях гэтага падвіду вароны ўсіх польскіх бёдуотчараў.
 

Паводле www.birdwatcing.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак чорнай вароны з http://s3.amazonaws.com
 

У Беларусі гэты падвід вароны адзначаўся толькі двойчы, прычым абодва разы ў Гродзенскім раёне: у 1931-32 і ў 1949 г. ( Сямашка, 1956).. Ўсе іншыя задакументаваныя выпадкі пасля праверкі аказаліся маладымі гракамі.