У Заходняй Сахары адзначаны новы для Заходняй Палеарктыкі від птушак

У мясцовасці паміж населенымі пунктамі Dakhla і Aousserd у Заходняй Сахары 3 мая спачатку назіраўся, а потым быў знойдзены мёртвым самец залатога ляляка Golden Nightjar (Caprimulgus eximius). Гэта першая рэгістрацыя віду ў нашым зоагеаграфічным рэгіёне Заходняя Палеарктыка.

Залаты ляляк распаўсюджаны у паўпустынях на тэрыторыі Малі, Чаду, Маўрытаніі, Нігеру, Сенегалу і Судану, дзе вядзе аседлы і пераважна начны лад жыцця. Самцы і самкі вельмі падобныя.

Цікава, што рэгіён Aousserd – адзін з самых цікавых на новыя знаходкі птушак для Заходняй Палеарктыкі. Найбольш вядомыя тутэйшыя знаходкі ўключаюць, між іншым: 

гняздуючую папуляцыю лускавай прыніі Cricket Warbler (Spiloptila clamans) – для нашага зоагеаграфічнага рэгіёну вядомая толькі яшчэ адна на поўначы Маўрытаніі;

гняздуючую папуляцыю афрыканскага падвіду малага вьюрковага жаўрука African Dunn's Lark (Eremalauda dunni dunni);

усё часцей адзначаецца суданскі залаты верабей Sudan Golden Sparrow (Passer luteus), магчыма лакальна гняздуе тут; 

першую і адзіную вядомую для Заходняй Палеарктыкі рэгістрацыю белагорлай шчуркі-пчалаедкі White-throated Bee-eater (Merops albicollis).

Паводле www.moroccanbirds.blogspot.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з  www.saharaconservation.org 

 

На гэтую тэму: