Як было паказана для некаторых відаў птушак, кандыцыя птушанят перад вылетам з гнязда можа моцна ўплываць на яго далейшы лёс: напрыклад, на выжыванне ці поспех гнездавання. У рэмезаў (Remiz pendulinus) знойдзена ўнікальная сярод птушак сістэма размнажэння: самец або самка перад самым пачаткам інкубацыі кідаюць гняздо, таму і яйкі, і потым птушанят даглядае заўсёды толькі адзін з бацькоў. Параўнальна часта абодва з бацькоў кідаюць кладкі (у 30-40% выпадкаў гнездавання!). Каго ж можна лічыць лепшымі бацькамі: самцоў ці самак?
Акрамя кандыцыі птушанят, таксама даследавалася захаванне пазасталых на гняздзе бацькоў пад час гнездавання (інтэнсіўнасць інкубацыі і кармлення птушанят) і тэмпература ў гняздзе падчас інкубацыі.
Велічыня кладкі і колькасць птушанят былі большымі на гнёздах, у якіх заставаліся самкі. Аднак інтэнсіўнасць інкубацыі як і тэмпература ў гняздзе пад час яе не адрозніваліся паміж гнёздамі , за якімі даглядалі самцы ці самкі.
Самцы часцей прыносілі корм птушанятам на “сваіх” гнёздах і, ў выніку, птушаняты з такіх вывадкаў былі ў лепшай кандыцыі, чым з гнёздаў самак. На 13 дзень жыцця (перад вылетам з гнязда) птушаняты з вывадкаў, якія даглядалі самцы, мелі выразны большую канцэнтрацыю гемаглабіну ў крыві, большы індэкс масы цела. Доўгатэрміновыя наступствы гэтага для птушанят з абодвух групаў яшчэ невядомыя.
Крыніца:
B.Czyž, A.Wasińska, R. Pawliczko (2015) Czy samce Remiza Remiz pendulinus są lepszymi rodzicami niž samice? Badania nad kondycją piskląt. XXI zjazdz POLSKIEGO TOWARZYSTWA ZOOLOGICZNEGO, Zielona Góra, 11-13.09.2015. Abstrakty, s. 80
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Фота Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
Стратэгія размнажэння – першым кінуць сваё гняздо
Старыя самкі сініц горшыя?
Даказана: самкі вялікіх сініц маюць лепшую памяць, чым самцы
Разумнейшыя самцы птушак маюць больш шанцаў у самак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ