З-за таго, што марскім відам птушак патрабуюцца для жыцця здаровыя марскія і акеанічныя экасістэмы і птушкі часта знаходзяцца на самым версе трафічных пірамід, навукоўцы лічаць іх добрымі індыкатарамі іх стану. Таму вельмі непакоячымі можна лічыць апошнія ацэнкі пра каіастрафічнае змяншэнне папуляцый многіх відаў марскіх птушак, апублікаваныя нядаўна. Гэтыя дадзеныя сведчаць пра агульны кепскі стан акіянаў.
Марскія віды птушак “шмат і шырока вандруюць над акіянамі каб знайсці ежу, і, ў адрозненне ад большасці іншых марскіх арганізмаў, вяртаюцца на зямлю на свае гнездавыя калоніі. У сваю чаргу іх колькасць шмат кажа нам пра стан акіянаў.” – сказаў Мішэль Палечны (Michelle Paleczny), заолаг ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі (Канада) і галоўны аўтар публікацыі ў часопісе PLOS ONE.
Канадская каманда прааналізавала вялікую колькасць дадзеных, апублікаваных раней іншымі даследчыкамі ў розных крыніцах, а таксама і неапублікаваныя справаздачы да якіх у іх быў доступ. Галоўная ўвага была да папуляцый, якія манітараваліся адносна колькасці на гнездаванні не менш пяці разоў паміж 1950 і 2010 гг.. Падобныя дадзеныя знайшліся для 162 відаў і прыкладна 19% агульнай колькасці марскіх відаў птушак.
Змены ў агульнай колькасці папуляцый марскіх відаў птушак, якія маніторыліся з 1950 па 2010 гг. Паводле Paleczny et al. (2015).
Пасля гэтага з дапамогай матэматычнай мадэлі былі атрыманы ацэнкі па зменах колькасці для гэтых відаў на працягу 60 гадоў з сярэдзіны мінулага стагоддзя. Гэтыя ацэнкі ўражваюць – агульны памер папуляцый марскіх відаў птушак зменшыўся на 69,7%!
Негледзячы на катастрафічнае агульнае змяншэнне колькасці, даследчыкі знайшлі для большасці відаў нядаўняе павелічэнне памеру папуляцый. Аўтары публікацыі тлумачаць гэта асаблівасцю выкарыстаных для аналіза дадзеных – з-за таго, што ў большасці атрыманых дадзеных яны паходзяць з назіранняў за невялікімі папуляцыямі, павелічэнне іх колькасці “паглынаецца” змяншэннямі ў меншай колькасці, але значна большых памерамі.
Хаця атрыманыя ацэнкі толькі для 19% агульнай колькасці марскіх відаў, яны могуць выкарыстоўвацца для разумення агульнай карціны таго, што адбываецца ў акіянах. “Параўнанні як добра нашы дадзеныя прадстаўляюць глабальныя працэсы не паказалі моцных адрозненняў для розных таксонаў, рэгіёнаў або папуляцый. Дадзеныя па прыкладна палове ўсіх марскіх відаў птушак былі намі выкарыстаныя, якія прадстаўляюць 13 з 14 сямействаў” – пішуць аўтары ў сваім артыкуле.
Апублікаваныя ацэнкі адпавядаюць апублікаваным у 2012 годзе ў іншай рабоце, якая першай ацэньвала глабальны памер і трэнды папуляцый марскіх відаў птушак. Паводле яе, 33% відаў знаходзяцц пад пагрозай знікнення, як мінімум палова змяншае сваю колькасць і як мінімум чатыры віды ўжо зніклі. “Для нас не сталі сюрпрызам атрыманыя ацэнкі, ўлічваючы з якой колькасцю пагроз яны сутыкаюцца” – сказаў Палечны.
Найбольшай пагрозай для марскіх птушак можна лічыць значную інтэнсіфікацыю рыбалоўства, якое за апошнія сто гадоў прыняло сапраўды прамысловыя маштабы і значна зменшыла агульныя запасы рыб і іншых марскіх арганізмаў. Разам з гэтым моцна павялічваецца забруджванне акіянаў.
Аднак небяспекі для марскіх птушак не заканчваюцца ў моры – калі яны вяртаюцца на месцы гнездавання ў свае калоніі, яны часта знаходзяць іх знішчанымі або дэградаванымі або людзьмі, або інвазійнымі чужароднымі відамі звяроў. Менавіта змяншэнне дзеяння гэтых асноўных пагроз дапамагло некаторым, у асноўным астраўным відам марскіх птушак, значна палепшыць стан сваіх папуляцый.
Крыніцы:
Paleczny M., Hammill E., Karpouzi V., Pauly D. 2015. Population Trend of the World’s Monitored Seabirds, 1950-2010. PLOS ONE 10(6): e0129342. doi:10.1371/journal.pone.0129342
Croxall, J.P., Butchart, S.H.M., Lascelles, B., Stattersfield, A.J., Sullivan, B., Symes, A. Taylor, P. 2012. Seabird conservation status, threats and priority actions: a global assessment. Bird Conservation International 22(1): 1-34.
Паводле www.news.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На здымку Аляксандра Эрдмана крычкі-чагравы, шызая і чайка-клыгун на балтыйскім узбярэжжы.
На гэтую тэму:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ