Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?

    Новая праца па даследаванню рас вялікага і іберыйскага грычуноў кажа пра тое, што іх можна раздзяліць на большую колькасць відаў на аснове параўнання ДНК і іншых дадзеных. 
Артыкул генетыкаў, апублікаваны ў часопісе Molecular Phylogenetics and Evolution, прыводзіць вынікі параўнання мітахандрыяльных ДНК паміж 18 таксонамі комплекса вялікага і іберыйскага грычуноў, а таксама блізкіх відаў: кітайскага вялікага, амерыканскага і самалійскага грычуноў.


   Атрыманыя вынікі філагенетычнага дрэва паводле дадзеных генетыкі і папярэдніх падыходаў сістэматыкаў маюць некалькі сур’ёзных разыходжанняў. Некаторыя з ранейшых падвідаў вялікага і іберыйскага грычуноў маюць больш блізкія сувязі з іншымі відамі, чым з падвідамі “свайго” віду. 
Праца даводзіць, што найлепш комплекс сучасных падвідаў іберыйскага і вялікага грычуноў аб’яднаць у 6 “нармальных” відаў:
• Паўночны грычун Northern Shrike Lanius borealis (Паўночная Амерыка)
• L .elegans (часткі Паўночнай Амерыкі)
• Вялікі грычун L .excubitor (Europe and Siberia)
• L .lahtora (Індыя і Пакістан)
• Іберыйскі грычун L .meridionalis (Еўропа і Паўночная Афрыка)
• L. uncinatus (Сакотра)
    Тым не менш, аўтары не рэкамендуюць рабіць таксанамічныя змены статусаў розных таксонаў без далейшых даследаванняў. Таму што на іх погляд, гэтая праца паказала патэнцыяльную небяспеку выкарыстання для параўнання толькі аднаго малекулярнага маркера з мітахандрыяльнай ДНК для таго, каб на гэтай аснове будаваць філагенетычнае дрэва і пераглядаць статус таксонаў.
Падсумаванне даследавання можна прачытаць тут:

The Lanius excubitor conundrum

Здымак вялікага грычуна з www.birdwing.eu

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Іншыя артыкулы па тэме:

Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды        

Эвалюцыя вялікіх відаў чаек