Дата назірання
Месца Назірання
Бераг вадасховішча ў в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць.
Кулічок узляцеў у першы раз метраў з 2-х, што дазволіла беспамылкова разглядзець выразныя жоўтыя поласы на спіне, параўнальна кароткую дзюбу і памеры. Потым пералятаў з-за нас яшчэ два разы, але ўзлятаў ужо з большай адлегласці і пералятаў на 15-25 м. Разгледзець (знайсці) яго нават у трубу не атрымлівалася, хаця прыкладна было вядома месца, дзе ён сядзіць.
Пасля трэцяга пералёту мы заставілі яго ў спакоі. Сфатаграфаваць птушку не атрымалася.
Гэта lifer = новы від для ўсіх нас.
Першая рэгістрацыя для 2014 году.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ