Малы лебедзь (Cygnus columbianus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

рака Нёман паміж вв.Дзекалавічы і Дарошавічы, Гродзенскі раён і вобласць

2 птушкі (пара) разам з некалькімі шыпунамі і парай клікуноў.

Шостая рэгістрацыя для 2015 году.

Ніколі раней не бачыў малых лебедзяў на рацэ і не ведаю, ці хто іншы ў Беларусі бачыў.

Фота БОЛЬШАГА памеру

Дзякую Юрыю Лукашэнку за лагістычную падтрымку.

Каментары

Дзякуй! Даволі вялікая група лебядзяў плавала і адпачывала паміж Дзекалавічамі і Дарошавічамі. Я пачаў іх у трубу пералічваць і заўважыў клікуноў і малых. Але было гэта здалёк і таму вырашыў упэўніцца ды здымкі зрабіць - калі не памыліўся. І не памыліўся, і здымкі зрабіў.