Дата назірання
Месца Назірання
бераг р.Прыпяць у межах г.Мозыр
1 imm. птушка.
Першая рэгістрацыя для 2015 году!
інфармацыя пра першае назіранне і фота з www.florafauna.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 28.07.2015 - 18:19
Супер назіранне! Віншую!
Супер назіранне! Віншую!
svyat08 - 28.07.2015 - 20:20
In reply to Супер назіранне! Віншую! by Harrier
Эх... Яшчэ б аператыўнасці
Эх...
Яшчэ б аператыўнасці такім назіранням! Каб і іншыя маглі глянуць :)
Супер назіранні дзвюх цікавых відаў!
Harrier - 28.07.2015 - 22:07
In reply to Эх... Яшчэ б аператыўнасці by svyat08
Як толькі аўтарка зрабіла
Як толькі аўтарка зрабіла назіранне даступным для ўсіх, яно з'явілася ў нас (спачатку нават адначасова ў двух варыянтах!). Таму мы спрацавалі аператыўна.
svyat08 - 28.07.2015 - 22:17
In reply to Як толькі аўтарка зрабіла by Harrier
Я пра гэта і кажу. Два дні
Я пра гэта і кажу. Два дні прапала... Функцыя "затрымкі" добрая, але можна і якую-небудзь рассылку прапісаць прыватнымі паведамленнямі. Па-беламу зайдрошчу Лідзіі і шкадую, што два шыкоўных віда было побач)))
Дарэчы, як можна растлумачыць з'яўленне маладой птушкі? Пралет у іх яшчэ не павінен пачацца. Можа дзе загнездавалі?
Harrier - 28.07.2015 - 22:53
In reply to Я пра гэта і кажу. Два дні by svyat08
Можа сядзіць яшчэ ў Мазары?
Можа сядзіць яшчэ ў Мазары? Наконт аператыўнасці - думаю, што Лідзія проста не ведала, што гэта можа быць вельмі цікава яшчэ каму-небудзь. Варта з ёй знаёміцца (оф-лайн ці он-лайн) і растлумачыць на будучыню, што Клуб200 дапамагае бёдуотчарам убачыць цікавыя для іх рэдкія віды і таму такія паведамленні варта не закрываць - гэта ж не гнездаванне і ніякай небяспекі для птушкі ад назіральнікаў няма.
Ананім (госць) - 29.07.2015 - 00:16
она повесила ее в день
svyat08 - 29.07.2015 - 09:43
In reply to она повесила ее в день by Ананім (госць)
29 ліпеня, 8.30. Птушка яшчэ
29 ліпеня, 8.30. Птушка яшчэ ў Мазыры! Актыўна корміцца.
Harrier - 29.07.2015 - 15:39
In reply to 29 ліпеня, 8.30. Птушка яшчэ by svyat08
Віншую, добры лайфер! А фота
Віншую, добры лайфер!
А фота будуць?
svyat08 - 29.07.2015 - 16:37
In reply to Віншую, добры лайфер! А фота by Harrier
Дзякуй! Трошкі здымаў, але ж
Дзякуй! Трошкі здымаў, але ж фокусная адлегласць майго аб'ектыва занадта кароткая.
Крыху пазней гляну здымкі і калі будзе што-небудзь падобнае на пярэстую качку, дадам.
svyat08 - 29.07.2015 - 17:12
In reply to Дзякуй! Трошкі здымаў, але ж by svyat08
Вось усё, чым можна
Вось усё, чым можна падзяліцца. Птушка корміцца. Птушка ў інтэр'еры.
Harrier - 29.07.2015 - 18:24
In reply to Вось усё, чым можна by svyat08
Няблага - птушку можна
Няблага - птушку можна пазнаць!
Гэта натуральная каса-востраў ці намытае пры здабычы жвіру людзьмі ?
svyat08 - 29.07.2015 - 18:36
In reply to Няблага - птушку можна by Harrier
Гэта востраў, які ўтварыўся
Гэта востраў, які ўтварыўся пад час засухі.
AV - 31.07.2015 - 15:44
In reply to Гэта востраў, які ўтварыўся by svyat08
не понимаю почему нельзя
не понимаю почему нельзя сделать ссылку на наблюдение, где указано и место, а только на сайт, чтобы люди потом сами искали наблюдение. Едьте смотрите там же камнешарку сегодня. Редкости повалили!http://florafauna.by/bio/species-log/info/id/41102