Дзякуй, што разам з намі глядзелі за жыццём двух сем'яў пустальгі он-лайн. З першага паспяхова выляцелі 5, а з другога - 6 птушанят. Няхай і пасля вылету ўсё ў іх будзе добра!
Да сустрэчы ў наступным сезоне!
Dear friends! Thаnk you very much for your attention for the 10`th season of our streaming from 2 nests of Kestrels. From first nest successfully flyed 5 and from the second - 6 fledglings. See your next season, in 2020!
Adzinaccac maladych pustalh z dvuch hniozdaŭ - heta zusim nie drenny vynik! Chaj ich Hospadz bieražie, chaj darastuc i dačakjucca nastupnaha pakaliennia :-)
Як у любой вялікай сям'і, кожны заняты свай справай: нехта размінае крылы для будучых палётаў, нехта спіць, нехта загарае, а нехта - самы галодны? - выглядвае праз арку, каб першым убачыць бацькоў са здабычай:
Адзін здвух злёткаў з другога гнязда з маленькай палёвачкай.
Акуратна павыкідаў вялікія кавалкі поўсці, страўнік і кішэчнік - ужо ўмее выбіраць карыснае і смачнае, не то як раней - абы праглынуць хутчэй, хоць цалкам.
Пачнуць лятаць, калі гэта ім спатрэбіцца і дасць перавагу прад іншымі птушанятамі.
У драпежных птушак бацькі паступова змяншаюць прынос ежу ў гняздо, выманьваючы птушанят з яго. Сядаюць недзе побач са здабычай і чакаюць, каб птушаняты, фізічна здольныя да палёту, падляцелі за ёй самі.
А потым ужо гняздо не так важна для іх, хаця яшчэ доўга могуць вяртацца ў яго, асабліва нанач -бо ведаюць гэтае месца як бяспечнае.
Пасля таго, як першы выляціць і атрымае ежу па-за гнездавой нішай, у іншых птушанят з'яўляецца моцны стымул зрабіць тое самае, бо тыя, якія лятаюць, могуць забіраць здабычу на падлёце да гнязда, а тыя, што ў ім знаходзяцца, вымушаныя чакаць пакуль першыя перастануць забіраць ежу ад бацькоў і толькі потым маюць магчымасць нешта ад іх атрымаць.
Паступова ўсе вылятаюць і перамяшчаюцца паволі ў бок,з якога найчасцей прылятаюць бацькі са здабычай.
Comments
Harrier - 02.07.2019 - 14:52
Шаноўныя сябры! Дзякуй, што…
Шаноўныя сябры!
Дзякуй, што разам з намі глядзелі за жыццём двух сем'яў пустальгі он-лайн. З першага паспяхова выляцелі 5, а з другога - 6 птушанят. Няхай і пасля вылету ўсё ў іх будзе добра!
Да сустрэчы ў наступным сезоне!
Dear friends! Thаnk you very much for your attention for the 10`th season of our streaming from 2 nests of Kestrels. From first nest successfully flyed 5 and from the second - 6 fledglings. See your next season, in 2020!
svetlana vranova - 02.07.2019 - 15:17
In reply to Шаноўныя сябры! Дзякуй, што… by Harrier
Dziakuj usim, chto…
Dziakuj usim, chto arhanizavau hetu pieradaču!
Harrier - 02.07.2019 - 13:17
Апошнія птушаняты выляцелі. …
Апошнія птушаняты выляцелі.
Але нешта праверыць на гняздзе прыляцела - калі меркаваць па доўгаму хвасту - дарослая самка:
Harrier - 01.07.2019 - 12:43
Цяпер на гняздзе ізноў двое …
Цяпер на гняздзе ізноў двое + палёўка - значыць, не галадаюць:
Harrier - 30.06.2019 - 20:11
Так, старэйшыя ўжо выляцелі…
Так, старэйшыя ўжо выляцелі.
Цяпер на гняздзе сядзеў адзін + адзін заляцеў скушаць палёўку - ён бліжэй да камеры:
svetlana vranova - 30.06.2019 - 15:58
Baču tolki dvuch malych…
Baču tolki dvuch malych. Čatyry užo paliacieli?
Adzinaccac maladych pustalh z dvuch hniozdaŭ - heta zusim nie drenny vynik! Chaj ich Hospadz bieražie, chaj darastuc i dačakjucca nastupnaha pakaliennia :-)
Tolki škada, što liatajuc biaz kolcau.
Harrier - 29.06.2019 - 10:19
Апошнія дні калі ўсе…
Апошнія дні калі ўсе птушаняты яшчэ на гняздзе.
Як у любой вялікай сям'і, кожны заняты свай справай: нехта размінае крылы для будучых палётаў, нехта спіць, нехта загарае, а нехта - самы галодны? - выглядвае праз арку, каб першым убачыць бацькоў са здабычай:
Марина - 24.06.2019 - 09:59
Все шесть птенцов выжили!…
Все шесть птенцов выжили! Здорово!
Harrier - 22.06.2019 - 12:17
Старэйшыя птушаняты амаль…
Старэйшыя птушаняты амаль без пуху - выляцяць на наступным тыдні:
Harrier - 20.06.2019 - 18:03
Птушаняты хутка растуць,…
Птушаняты хутка растуць, расце і іх пер'е + выпадае пух.
Цяпер добра бачна розніца ва ўзросце:
svetlana vranova - 16.06.2019 - 17:21
Usie šesc dzietak pad…
Usie šesc dzietak pad kameraj, try pryhoža stajac na nahach, try liažac :-)
Harrier - 15.06.2019 - 16:53
Птушаняты заўважна падраслі…
Птушаняты заўважна падраслі. Але бачна толькі пяць і ім горача - ахалоджваюцца як сабакі - узмоцненым дыханнем:
Harrier - 15.06.2019 - 16:57
In reply to Птушаняты заўважна падраслі… by Harrier
На секунду і шосты паказаўся…
На секунду і шосты паказаўся - ён пад камерай, у "мёртвай зоне".
Harrier - 11.06.2019 - 12:27
Самец прынёс невялікую…
Самец прынёс невялікую палёўку. Адразу пачаліся ўзбуджаныя галодныя крыкі і адзін з малых схапіў яе і цяпер спрабуе праглынуць цалкам.
Harrier - 11.06.2019 - 09:52
Адзін з птушанятаў спрабаваў…
Адзін з птушанятаў спрабаваў разадраць невялікую палёўку, але не вельмі атрымалася і ён цяпер спрабуе яе праглынуць:
Іншы малы зацткавіўся працэсам і хацеў "дапамагчы", але птушанё з палёўкай паспяшаўся адвярнуцца і адбяжаць:
Harrier - 09.06.2019 - 16:00
Адзін здвух злёткаў з…
Адзін здвух злёткаў з другога гнязда з маленькай палёвачкай.
Акуратна павыкідаў вялікія кавалкі поўсці, страўнік і кішэчнік - ужо ўмее выбіраць карыснае і смачнае, не то як раней - абы праглынуць хутчэй, хоць цалкам.
Harrier - 09.06.2019 - 15:47
На птушанятах з другога…
На птушанятах з другога гнязда ўжо няма пуху і яны (добра?) лятаюць.
Адзін з іх расцягнуўся ў цяньку у гнездавой нішы.
Праз нейкі час прыляцеў яшчэ адзін і прыціснуўся да першага - цікава, чаму менавіта там так прыемна ляжаць?
Feather - 08.06.2019 - 21:14
(No subject)
Harrier - 07.06.2019 - 17:53
Нарэшце адзін з птушанят…
Нарэшце адзін з птушанят саскачыў са сценкі, на якую запрыгнуў трэніруючы крылы, і схапіў большую з палёвак - можа і з'есць:
Harrier - 07.06.2019 - 17:36
На другім гняздзе дзве…
На другім гняздзе дзве палёўкі валяюцца і ніхто іх не есць:
Feather - 06.06.2019 - 22:16
(No subject)
Feather - 06.06.2019 - 21:52
Птенцы в углу под камерой
Птенцы в углу под камерой
Наталья - 06.06.2019 - 20:04
Где птенцы?
Где птенцы?
Feather - 05.06.2019 - 18:36
(No subject)
Harrier - 05.06.2019 - 13:09
У гэты раз самы малы ці…
У гэты раз самы малы ці адзін з іх дакладна нешта атрымаў ад самкі і з'еў:
Harrier - 05.06.2019 - 12:02
Птушаняты на першым гняздзе…
Птушаняты на першым гняздзе сапраўды галодныя.
Цікава, што самыя меншыя змаглі прабіцца наперад. Але ці атрымалі што ад мамы, не зразумеў:
Feather - 05.06.2019 - 11:51
Как пишет В.М. Галушин в …
Как пишет В.М. Галушин в "Хищные птицы леса", и по нашим наблюдениям, птенцы вылетают через месяц после вылупления, значит со дня на день вылетят )
Марина - 05.06.2019 - 08:58
кКгда уже почти взрослые…
кКгда уже почти взрослые птенцы со второго гнезда начнут летать?
Harrier - 05.06.2019 - 09:37
In reply to кКгда уже почти взрослые… by Марина
Пачнуць лятаць, калі гэта ім…
Пачнуць лятаць, калі гэта ім спатрэбіцца і дасць перавагу прад іншымі птушанятамі.
У драпежных птушак бацькі паступова змяншаюць прынос ежу ў гняздо, выманьваючы птушанят з яго. Сядаюць недзе побач са здабычай і чакаюць, каб птушаняты, фізічна здольныя да палёту, падляцелі за ёй самі.
А потым ужо гняздо не так важна для іх, хаця яшчэ доўга могуць вяртацца ў яго, асабліва нанач -бо ведаюць гэтае месца як бяспечнае.
Пасля таго, як першы выляціць і атрымае ежу па-за гнездавой нішай, у іншых птушанят з'яўляецца моцны стымул зрабіць тое самае, бо тыя, якія лятаюць, могуць забіраць здабычу на падлёце да гнязда, а тыя, што ў ім знаходзяцца, вымушаныя чакаць пакуль першыя перастануць забіраць ежу ад бацькоў і толькі потым маюць магчымасць нешта ад іх атрымаць.
Паступова ўсе вылятаюць і перамяшчаюцца паволі ў бок,з якога найчасцей прылятаюць бацькі са здабычай.
Feather - 04.06.2019 - 22:06
(No subject)