Сокал-пустальга on-line 2014

Comments

Ля 20.55. Цікава. Пасьля двух палётаў - другі быў падазрона кароткім і выпаў пасьпяховым для самкі. Карміла матуля пераважна самых немачных... Дасюль на працягу з паўгадзіны тут й самец двойчы перавярнуўся, без дабычы. Пасьпеў, літаральна перад прылётам самкі, прапанаваць нейкі кавалак-кавалачак большым - са сховы (што ў канцы нішы), не спрабуючы ірваць і падаваць... Сам анічога не каштаваў... Ці не прадбачыў прылёт самкі і даў забаву большым, каб адцягнуць іх увагу?.. Ля старых рэштак са сховы стала завіхацца адно большае птушанё... 

Ольга (госць) - 18.06.2014 - 15:42

Сейчас прилетел самец, поел сам и покормил птенцов (что именно, не видно, т.к. он сидел спиной). Ела в основном малышня, старшие к еде особого интереса не проявили, один из них просто сидел и чистил свои крылышки.

Уладзя (госць) - 18.06.2014 - 17:40

17.25. Здаецца штосьці перапала й малечы. Самка прынесла мышку. Карміла ў дальнім вуглу і дрэнна бачна, каму яна пераважна дастаецца. Двое большых асаблівай цікавасьці да ежы не праявілі.

Уладзя (госць) - 18.06.2014 - 17:51

Добрую дабычу прынёс самец і зьбіраўся аддаць птушанятам. Адкуль не вазьміся - плюхнулася побач на прыступак самка. Адным рухам галавы адабрала грызуна і падалася ўпрочкі. Відаць, дзесьці хавае?.. Мяркую, недалёка.

Ольга (госць) - 19.06.2014 - 12:03

Здравствуйте! Сейчас наблюдала интересный момент в веб-камере: самка сидела с птенцами, как в гнездо залетел ещё один сокол, другая самка. Они какое-то время волтузились крыльями, распугали птенцов, потом гостья улетела. Самка улетела вслед. Успела сделать один скриншот:

Вольга, прычынай сваркі стала, на мой погляд, непадзеленая самкамі дабыча. Таму тэма візіту чужой самкі - аспрэчваньне права на прыналежнасьць дабычы, а не змрочныя намеры, пра якія ідзе тут гаворка. Вельмі добра, што ёсьць падрабязны запіс гэтага здарэньня. Паглядзце, к.л., больш уважліва запіс, асабліва яго пачатак.

 Нічога змрочнага ў тым, каб знайсці харчаванне для сябе ці дзетак няма. Нават коштам асобін(ы) свайго віду.

Антропацэнтрычныя погляды не дапамагаюць зразумець жыццё жывёл і сэнс сытуацый, якія мы назіраем у прыродзе, таму варта іх пакінуць для тлумачэння сытуацый у нашым грамадстве. Пустальгі да яго не пасуюць і не маюць у ім патрэбы.. 

Вольга, магчыма Вы памятаеце па роліку Feather, здарэньне пачыналася з того, што прыляцеўшы ў гняздо самка-гаспадыня выкладвае на дол грызуна (мышку). Сьледам за ей прызямляецца другая самка і пачынаецца бойка. Лічу, што Feather не выпадкова піша “конкурент изгнан успешно”. У цяперашняй рэдакцыі гэты эпізод на пачатку роліка выразаны. Таму рабіце высновы самі...

       Аніякіх змрочных намераў – адбылася няўдалая спроба стаць уладальніцай дабычы. Якія яе матыва, можна толькі меркаваць.

Ольга (госць) - 20.06.2014 - 10:42

In reply to by Уладзя (госць)

Вы знаете, он ещё жив, шевелится. Просто настолько ослаб, что даже не может встать, чтобы поесть с другими, самка как раз добычу принесла. Да, это естественный отбор, но смотреть невозможно, сердце разрывается.

Harrier - 20.06.2014 - 12:19

In reply to by Ольга (госць)

 Так, у прыродзе ўсё ніяк у людзей...

Думаю, што каб самец выконваў свае абавязкі ў адносінах да гэтага вывадка і самкі, маглі б выляцець усе 6. А так магчыма і яшчэ адзін стане ахвярай недахопу ежы.

Уладзя (госць) - 20.06.2014 - 16:10

А 15.51 самец прынёс чацьвёртага грызуна – вялікага, значна большага, чым ранейшых. Трымаў пераступіўшы парог, пакуль самка ў сваёй традыцыйнай манеры не выхапіла зь дзюбы. І гэта дабыча таты ў дадатак ранейшым тром была адразу падзелена. Самка харчавлася таксама няслаба. Не забылася на гэты раз і пра малога...

Harrier - 20.06.2014 - 18:59

In reply to by Уладзя (госць)

 Прыляцела самка, пабегла ў бліжні да камеры канец гнязда. Да яе падбеглі самыя галодныя - адзін малы і адзін большы, а праз некалькі секунд і другі большы (трэці ўжо быў там?). Корміць іх, але не бачна чым -нечым прыхаваным, напэўна.

 Малы аказаўся зусім не ахвярай лёсу. Цяпер пад час кармлення птушанят самкай выхапіў неблагі кавалак і адбег ад сіблінгаў да цэнтру гнездавой нішы. Адзін са старэйшых кінуўся за ім адбіраць кавалак грызуна, але малы не даўся і , душачыся ад велічыні кавалку, глытае яго.

Потым самка з рэшткамі ежы перамясцілася ў цэнтр гнязда, дзе малы аказаўся першым перад ёй і спраўна час ад часу выхаплівае кавалачкі ежы непасрэдна з яе дзюбы - толькі яна падыме галаву з адарваным кавалкам.

Іншыя сіблінгі таксама не спяць і актыўна забіраюць ежу ад мамы падобным чынам.

Практычна ўсе ўжо наеліся і адвалілі ад самкі. Малы ж застаецца да апошняга. Вось ізноў выхапіў вялікі кавалак - адзін з апошніх - і з цяжкасцю праглынуў.

Самка адыйшла ад птушанят, малы пасядзеў, вышпурнуў з сябе памёт і пабег да сіблінгаў у дальні ад камеры канец гнязда - грэцца.

Harrier - 23.06.2014 - 13:30

In reply to by Ольга (госць)

 Так, гэта вельмі добра.

Хутчэй за ўсё нават калі б былі галодныя, яны яшчэ не могуць самастойна разарваць здабычу. Асабліва калі нехта з дарослых птушак не пачаў гэта рабіць.

 Ну вось, прыляцела самка і ўся чацьвёрка кінулася да яе праз усю нішу. Малы ізноў апынуўся першым як раз насупраць самкі па цэнтру!

Ўсё галодныя і выхопліваюць кавалкі, якія адрывае мама.

Ольга (госць) - 23.06.2014 - 13:41

Аднак трэба было гэта напiсаць, як прыляцеў самец, усе падхапiлiся i зноў наляглi на ежу! Так смешна глядзець, як путашчкi, адстаўляючы хвост, пырскаюць памётам на добрую адлегласць, прабачце мне гэтае назiранне. Раней такога не было =)

Ольга (госць) - 23.06.2014 - 16:24

Сёння шмат ежы. Хаця нават дарослыя птушаняты пакуль не ведаюць, як самастойна асвежаваць палёўку. Цiкава, у якiм узросце яны пачынаюць рабiць гэта самастойна? Пакуль здольныя ня больш, я пацiху скубсцi грызуна за лапку (безпаспяхова), толькi што назiрала такi момант. Потым прыляцела мамка с нейкай больш вялiзнай iстотай i хутка ўсё скармiла.

 Такая канкурэнцыя з боку старэйшых братоў-сёстраў, што самаму маленькаму няма іншага выбару, як навучыцца жыццёва важным рэчам хутчэй і лепш, чым яны. Старацца быць хутчэйшым і хітрэйшым. Інакш яму проста не выжыць... Стымул моцны, але ці дасць ён патрэбныя вынікі - бо іншыя птушаняты таксама хочуць выжыць і выляцець.

Оля (госць) - 26.06.2014 - 11:28

Когда старшие птенцы расправляют крылья и взмахивают ими (а делают это они довольно часто), становится хорошо видно, как подросли у них рулевые и маховые пёрышки:

Harrier - 27.06.2014 - 15:42

In reply to by Уладзя (госць)

 На гняздзе 2 грызуны. Ніхто іх з птушанят не чапае.

 

2 Уладзя. Дабываць ежу самастойна - значыць паспяхова паляваць. Усім птушанятам яшчэ далёка да гэтага, бо бацькі вучаць паляванню яшчэ не менш за месяц пасля вылету маладых птушак з гнязда.

Умець разарваць здабычу ці праглынуць яе самастойна = спажываць. Аднак і з гэтым, як бачна па 2 цэлых грызунах у малых яшчэ праблемы.

Уладзя (госць) - 28.06.2014 - 06:59

In reply to by Harrier

Зь кім, Harrier, Вы вядзеце дзіцячую палеміку? Мая рэмарка адносіцца к 19.26 27.06.2014, Ваша - к 15.42. Вы яе падмацоўваеце ілюстрацыяй, заднім чынам, і ўступаеце ў непатрэбную палеміку. Ніхто Вас не аспрэчвае. Апісаныя мною падзеі адбыліся больш чым на гадзіну пазьней.

Уладзя (госць) - 27.06.2014 - 19:26

19.10. Самка дапамагла справіцца з кратом. Й малому перапала. Самка пакінула гняздо. Усе разыйшліся, а ён працягвае штосьці дзюўбаць... Рухавы. Няйнакш хутка прыблізіцца да старэйшых - тата пастаўляе цяпер ежу больш рэгулярна.

 В Минске на гостинице "Орбита" (м. Пушкинская") уже летающие птенцы. Сегодня насчитала как минимум 5. Одновременно видела 6 птиц. Возможно 1 или 2 из них были взрослыми. Очень высоко сидят, трудно наблюдать.