Сокал-пустальга on-line 2013: Гродна, Беларусь

Храналогія  вылуплення птушанят
           
           
  1.30.05

 

 2.30.05

 

 3.31.05

 

 4.01.06

 

5. 02.06

 

 6.  

 

Comments

Часцей птушаняты знаходзяцца ў актыўным стане. То размінаюцца і рыхтуюцца да ўжо хуткага вылету, то напружана сядзяць у чаканні здабычы, за якую ідзе моцная канкурэнцыя. Але ўсё ж здараюцца хвіліны спакою...

 З надыходам ліпеня колькасць камер з магчымасцю назіраць за жыццём птушак он-лайн натуральным чынам змяншаецца. І не толькі ў нас.

Сябры з галандзкай Werkgroep Grauwe Kiekendief (Фундацыі поплаўнага луня) даслалі спасылку на сваю камеру, - напэўна, першую ў Свеце на гэтым відзе птушак - якая знаходзіцца недзе каля гнязда луня на полі зерневых у правінцыі Гронінген.

Цяпер на гняздзе стаіць самка і ляжаць 4 малых, узростам недзе паміж 3-7 днямі. Так што цягам бліжэйшых 25 дзён як мінімум можна будзе сачыць за жыццём гэтых птушак:

www.rtvnoord.nl/index/index.asp?q=kiekendief&show=all

 Выляцелі пустальгі і з гарадзенскага гнязда.

Дзякуем усім, хто сёлета назіраў за жыццём двух сем'яў сакалоў (упершыню он-лайн !) разам з намі.

Fledgings of Kestrel already leave their nest in Hrodna.

Thanks to everybody who observed life of falcons at both nests of Kestrels (one in Brest and one in Hrodna)!

 Дзякуючы кальцу стаў вядомы смутны лёс самага малодшага сокала з гэтага гнязда - учора Ягор Д. знайшоў яго труп прыкладна 5-7 дзённы пад лініяй электраперадачы не так далёка ад гнязда - ў 2-3 км.

Ананім (госць) - 26.06.2013 - 13:10

Сёння ўся кампанія з 5 птушанят атрымала на доўгую памяць металічныя кольцы. Что действительно порадовало - все целы. Не могу забыть, как 2 года назад из 5-ти осталось 2 птенца после подобной манипуляции в Бресте. Расстроились до слез. Дети-то росли у нас на глазах.

Harrier - 29.06.2013 - 16:30

In reply to by Ананім (госць)

 На гарадзенскім гняздзе ўсе 5 птушанят яшчэ сядзяць альбо зў скрыні, альбо на яе краю, альбо высоўваюцца на волю з вентыляцыйнай нішы.

 Сёння ўся кампанія з 5 птушанят атрымала на доўгую памяць металічныя кольцы. Кальцаванне прайшло паспяхова. Ні сярод сокалаў, ні сярод людзей пацярпелых няма...

 Звычайна птушаняты сядзяць ціха. Кожны займаецца сваёй справай. Хтосьці бессэнсоўна сноўдаецца па скрыні, хтосьці размінае крылы, на якіх толькі пачало з'яўляцца пер'е, а хтосьці ціха адпачывае. Але як толькі на гняздо паказваецца дарослая птушка са здабычай, спакой адразу кудысьці знікае...

 Cамец перадаў птушанятам палёўку. Але тыя ўзяліся за яе без асаблівайга энтузіазму. Можа яны яшчэ вучацца абыходзіцца са здабычай, а можа проста не галодныя...

Сённяшняе кармленне.

Птушаняты растуць. Цяпер яны не проста сядзяць разам, а пачынаюць цікавіцца тым што вакол іх. Усё часцей можна заўважыць як яны перамяшчаюцца па скрыні, вывучаюць прадметы якія знаходзяцца ў ёй... 

 Самка прынесла на гняздо нейкую дробную вераб'іную птушку. На здымку ніжэй бачна нагу здабычы. Нагадвае нагу жаўрука. Адно з птушанят паспрабавала яе праглынуць, але не атрымалася. Тады самка перадала нагу другому птушаняці...

Цікава, але тактыка кармлення птушанят у самца і самкі адрозніваюцца.

Самец заўсёды стараецца трымацца перад птушанятамі па цэнтры гнездавой скрыні.

Самка звычайна заходзіць з правага боку ад птушанят.

 Самец прынёс на гняздо мыш. Адно з птушанят выхапіла ад яго ўсю здабычу цалкам. Але расправіцца з ёю, ня гледзечы на ўпартыя спробы, не атрымалася. Самец толькі паглядзеў на гэта, але разрываць здабычу і карміць птушанят не стаў і хутка пакінуў гняздо. Відаць паспадзяваўся, што птушаняты самі справяцца...