Адзін з карыбскіх відаў калібры каб прыцягнуць на сваю тэрыторыю партнёрку, забяспечвае ёй кветкі з нектарам. Аказалася, што менавіта якасць такой тэрыторыі хутчэй, чым яркасць шлюбнага ўбору самца або яго токавыя палёты і прыцягвае большасць самак.
- 30.04.2010 - 23:17 | Harrier
- 30.04.2010 - 12:08 | Harrier
Напачатку красавіка адна з двух марадунак з помніка, які знаходзіцца пад гатэлем у Тураве, папросту знікла.
Марадунка (Xenus cynereus) – вельмі адметны і рэдкі ў нашай краіне від кулікоў з трошкі загнутай да гары дзюбай. Менавіта марадунка – адзін з тых відаў птушак, які адмыслова прыязжаюць паглядзець у Беларусі практычна ўсе замежныя бёдуотчары. - 30.04.2010 - 01:52 | Harrier
Впервые в Беларуси 24 часа в сутки можно подсматривать за гнездом сокола-пустельги, которое находится на многоэтажном доме в Бресте! Благодаря успешному взаимодействию организации “Ахова птушак Бацькаўшчыны” со многими людьми и организациями в Беларуси, Швеции и Польше в марте были установлены веб-камеры на двух гнездах сокола-пустельги.
- 29.04.2010 - 14:48 | Harrier
Адзін з самых таленавітых і працавітых фатографаў, які выстаўляе свае здымкі і трапныя назіранні за птушкамі на нашым сайце – Дзьмітры Якубовіч з Гродна – дачакаўся міжнароднага прызнання свайго таленту. У мінулыя гады яго здымкі з’явіліся не толькі на вокладцы часопіса АПБ “Птушкі і мы” і ў іншых выданнях нашай арганізацыі, але і ў расейскіх выданнях: “Красной книге Московской области” (2008) і “Атласе-определителе “Птицы Европейской части России” (2009).
- 29.04.2010 - 01:35 | Harrier
Дзякуючы ідэям нашых карыстальнікаў і працы нашых Адміністратараў, сайт робіцца больш выгодным для карыстання. Аднымі з апошніх прыемных абнаўленняў з’яўляюцца змены ў Галерэі.
Такім чынам, да катэгорый “Птушкі” і “Людзі” была дададзена катэгорыя “Іншае”, куды цяпер просім змяшчаць здымкі ўсяго цікавага (іншыя групы жывёл, расліны (?), краявіды (?) …), што не можа па зместу ці выяве быць змешчана ў першыя дзве катэгорыі здымкаў. - 28.04.2010 - 00:02 | Harrier
Experienced Ringers Urgently Needed in Kars, Eastern Turkey from May 5-June 15. Airfare and other expenses will be covered. Ringers with eastern Europe experience preferred. If interested, please email your ringing resume and references to Dr. Cagan Sekercioglu, cagan@stanford.edu and Onder Cirik, onder@kuzeydoga.org
- 27.04.2010 - 23:41 | Harrier
Паводле апошніх дадзеных Польскага таварыства аховы птушак (Polskiego Towarzystwa Ochrony Ptaków) (РТОР), аказалася, што ў гэтым гнездавым сезоне 30-40% гнёзд белага бусла (Ciconia ciconia) ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве можа застацца не занятымі. Гэта вельмі непакоячая навіна, бо тэрыторыя ваяводзтва – гэта бусліны “кландайк”. Звычайна колькасць гняздуючых тут белых буслоў ацэньвалася на прыкладна 1000 пар. У самай знакамітай “буслінай вёсцы” Żywkowo, якая знаходзіцца на польска-расейскай мяжы, штогод гняздуе 45 бусліных пар.
- 27.04.2010 - 19:01 | Harrier
Дакладна 11 месяцаў таму – 27 мая 2009 году - мы далучыліся да агульнасвятовай сістэмы вызначэння рэйтынгу сайту па яго наведвальнасці, якая тады называлася TOP 500 Birding Websites. Праз рэзкае павелічэнне сайтаў, якія вызначаюць на ім свой рэйтынг, праз нейкі час сайт змяніў сваю назву на ТОП 1000.
Аднак засталася нязменнай сістэма вызначэння рэйтынгу: месца вызначаецца сярэдняй наведвальнасцю, якая вызначаецца штодзень, штотыдзень, штомесяц і штогод.
Пачалі мы сваё падарожжа ўверх з 960 месца (Мы далучыліся да TOP 500 Birding Websites), праз тры дні былі ўжо Мы сярод 500 лепшых уэб-пляцовак, прысвечаных назіранням птушак!Аднак значна лепшыя рэйтынгі чакалі да пачатку гэтага году, калі дзякуючы здымкам свістуна, які аказаўся горным, мы змаглі перакрочыць рубеж першай сотні самых папулярных сайтаў.
- 27.04.2010 - 18:00 | Harrier
В Бресте продолжается акция для школьников. Как уже было отмечено раньше (Школьникам Бреста – про пустельгу), первая презентация про Птицу 2010 года была показана в СШ №12. Приняв во внимание некоторые недочеты 1-ой презентации, плюс некоторые фотографии и советы Марины Демешко, я доделал презентацию. Думаю, она получилась максимально доступной, поучительной и интересной для школьников. Плюс к презентации я всегда в конце показывал собственноручно смонтажированный фильмик про пустельгу. Сюда вошли видеоролики, снятые web-камерой в гнезде сокола.
- 27.04.2010 - 13:15 | Harrier
У два першых травеньскіх дня ў старажытным палескім горадзе Тураве адбудзецца Фестываль птушак.
Ініцыятарам мерапрыемства выступіла грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), суарганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Праграма развіцця ААН у Беларусі, Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, Праект ГЭФ/ПРААН па Палессю, Жыткавіцкі райвыканкам. - 26.04.2010 - 21:57 | Harrier
Новае даследаванне паказала, што без тэрміновай дапамогі і дзеянняў па выратаванні аднаго з самых малалікіх відаў папугаяў, ён знікне на працягу пяці наступных гадоў.
Аранжавапузы папугай (Neophema chrysogaster) атрымаў статус “крытычна пагражаемага” ў 2006 годзе. Яго агульная папуляцыя налічвае менш, чым 200 птушак. Птушкі гняздуюць толькі на востраве Тасманія, і ляцяць праз праліў Bass зімаваць у паўднёвую Аўстралію. Міністр аховы навакольнага асяроддзя Аўстраліі Пітэр Гарэт (Peter Garrett) абвясціў, што Ўрад выдзяляе 260 тысяч $, каб прафінансаваць самыя тэрміновыя дзеянні, вызначаныя для выратавання папугаяў. Для гэтага быў складзены 18ці месячны План дзеянняў, каб падвысіць шанцы віду. - 23.04.2010 - 14:19 | Harrier
Для найбольш выбітных людзей, якія займаюцца аховай прыроды існуе свая “Нобелеўская” ўзнагарода - Goldman Environmental Prize. У гэтым годзе яе атрымала Малгожата Гурска (Malgorzata Górska), якая працуе ў арганізацыі Агульнапольскае таварыства аховы птушак OTOP (BirdLife у Польшчы).
Малгожата звязана з польскай прыродай штодзень – не толькі з-за працы ў ОТОР, але і з-за таго, што мае агратурыстычную гаспадарку, якую вядзе разам з мужам недалёка ад межаў Беларусі – на Бебжанскіх балотах. - 22.04.2010 - 01:20 | Harrier
15-16 мая 2010 г. на працягу 24 гадзінаў у Польшчы адбудзецца ўжо другая штогадовая гонка за птушкамі – Birdrace-2010 (II Rajd Ptasiarzy).
Да 5 мая трэба стварыць сваю каманду з 3-5 чалавек, выбраць капітана і ваяводзтва, на тэрыторыі якога будзе выступаць каманда. Пасля гэтага трэба прыслаць заяву на адрас арганізатара tutaj.
Пад час спаборніцтваў трэба, каб як мінімум 95% відаў былі адзначаныя ўсімі чальцамі каманды. Нельга выкарыстоўваць электронныя прылады ды галасы птушак, каб звабіць іх да сябе, таксама не вольна непакоіць птушак на гнёздах і выкарыстоўваць у начны час моцныя ліхтары.
Траса каманды павінна знаходзіцца ў межах аднаго з ваяводзтваў, для перамяшчэння можна выкарыстоўваць любыя віды транспарту, але так, каб чальцы каманды ўвесь час знаходзіліся ў межах галасавога кантакту. Не можна прымаць дапамогу ў пошуку і вызначэнні птушак ад іншых асоб з па-за каманды. - 21.04.2010 - 11:34 | admin
20 красавіка на базе педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта адбылося пазнавальнае мерапрыемства ў выглядзе арніталагічнай сустрэчы. У ім прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі дадзенай навучальнай установы, а таксама спецыяльны госць з Гродна, арнітолаг па прызванню і проста сябар – Яўген Сліж. Пачалося мерапрыемства а 12:35 у удной з лекцыйных аўдыторый новага корпусу універсітэта. Пасля ўступных слоў Юлі Патоцкай, арганізатара мерапрыемства, “Мы пачынаем!” у зале наступіла цішыні і вядучыя распачалі саю праграму.
- 21.04.2010 - 01:31 | biot
При проверке искусственных гнездовий для сов, вывешенных в окрестностях болота Дикого в Пружанском районе, в середине апреля обнаружены два выводка лесной куницы.С конца марта начал работу минипроект брестской студенческой группы АПБ «Сове - гнездо!», реализуемые при поддержке Шведского орнитологического общества (Sveriges Ornitologiska Förening). В рамках проекта уже были выпущены буклеты «Совы Брестчины», которые были переданы в Брестский областной комитете природных ресурсов и охраны окружающей среды, Брестскую городскую инспекцию охраны животного мира, Областной краеведческий музей, школы и гимназии г. Бреста.
КАМЕНТАРЫ