Пасля трох гадоў без пацверджанных выпадкаў гібелі самых вялікіх драпежных птушак у Свеце ад атручвання свінцом, у лютым гэтага году ажно тры каліфарнійскіх кондара (Gymnogyps californianus) былі знойдзены мёртвымі. Птушкі, ўключна з самкай і яе птушанём з мінулага году, былі дастаўлены ў Peregrine Fund.
- 02.03.2010 - 18:12 | Harrier
- 01.03.2010 - 11:41 | Harrier
Як і ў мінулым годзе, сёлета мы будзем не толькі назіраць за прылётам нашых птушак, але і ўсе разам запаўняць табліцу прылётаў. Табліца размешчана тут: http://birdwatch.by/node/1303
У табліцы дзякуючы Вашым каментарам пад ёй і/або дадзеным з раздзелу Нашы назіранні будуць адлюстроўвацца тэрміны прылёту розных відаў для розных рэгіёнаў Беларусі. Калі ласка, для гэтага, акрамя назвы віду і даты, пішыце горад-раён (дзе адбылося назіранне) і хаця б ініцыялы назіральніка. - 26.02.2010 - 23:58 | Harrier
Тыя мігрыруючыя птушкі, якія маюць добрыя запасы тлушчу, робяць карацейшыя прыпынкі для адпачынку і харчавання ў параўнанні з больш худымі прадстаўнікамі свайго віду. Апошнія вымушаныя прыпыняцца для ўзнаўлення энергіі на больш працяглы час.
- 26.02.2010 - 17:33 | Harrier
Адзін з жыхароў амерыканскага штату Кентуккі па прозвішчу Джордан атрымаў $5000 штрафу за рэгулярнае атручванне мігрыруючых птушак, асабліва чырвонахвостых канюхоў (Buteo jamaicensis) і кондараў. Джордан быў прызнаны вінаватым у тым, што раскідваў на сваёй зямлі атручаную пестыцыдам фурадан прынаду. каб забіваць драпежнікаў.
- 26.02.2010 - 13:04 | Harrier
Дзякуючы падтрымцы нашых швэдзкіх калег, рэгіянальныя і студэнцкія групы АПБ цяпер могуць рэалізаваць некаторыя са сваіх ідэй. Вызначаныя тры тэрміны прыняцця заявак на міні-пректы, якія будуць накіраваныя на вывучэнне і/або ахову птушак і развіццё і ўзмацненне рэгіянальных структур АПБ:
5 сакавіка,
15 сакавіка
і 1 красавіка 2010 году. - 26.02.2010 - 01:39 | Harrier
Прыкладна апошнія 150 год навукоўцы спрачаюцца наконт сапраўдных прычын знікнення аўстралійскіх буйных жывёл. У гэтым вінаватыя кліматычныя змены ці ўсё ж чалавек? Артыкул, які з’явіўся ў часопісе Science, дзякуючы новым доказам сведчыць у падтрымку таго, што буйныя сумчатыя звяры, вялізарныя паўзуны і гіганцкія нелятаючыя птушкі былі вынішчаныя людзьмі.
- 24.02.2010 - 21:32 | Harrier
На стары адрас www.ptushki.org амаль пасля двухгадовай працы ў спрошчаным рэжыме пасля атак хакераў вярнуўся афіцыйны сайт АПБ.
Ён амаль цалкам абноўлены. Аднак, на жаль, праглядзець большасць старонак пакуль не атрымалася. - 24.02.2010 - 16:58 | Harrier
Паводле апошняга даследавання, праведзенага спецыялістамі з Каралеўскага таварыства абароны птушак RSPB і іншых арганізацый, крумкачы не вінаватыя ў значным зніжэнні колькасці розных відаў кулікоў, якое было адзначана шмат дзе ў Злучаным каралеўстве.
- 23.02.2010 - 20:46 | Harrier
У мінулыя выходныя амаль 70 чалавек рознага ўзросту (ад 6 да 70 год) і статусу (ад першакласніка да доктара навук) прынялі ўдзел у канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Сябраў АПБ з усіх абласцей Беларусі і гасцей з Польшчы на два дні гасцінна прыняла гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага.
- 22.02.2010 - 14:42 | Harrier
Друзья, на сайте Киевского эколого-культурного центра www.ecoethics.ru действует уникальная библиотека природоохранной литературы, изданной нашим Центром . Общее количество книг превышает 100 томов. Среди них много переводной литературы. Все книги можно скачать бесплатно!
- 19.02.2010 - 23:45 | Kiolk
Наш сайт увайшоў у пяцёрку фіналістаў першай міжнароднай прэміі ў вобласці вэб-журналістыкі Yousmi Web-Journalism Awards, у намінацыі "Лепшы тэматычны сайт - аматары". Дадзеная прэмія заснавана Інстытутам журналістыкі БДУ , інфармацыйным агенцтвам "Интерфакс-Запад" і Першым інфармацыйна-даведкавым парталм Беларусі www.interfax.by. Хоць яна ў гэтым годзе будзе уручацца ўпершыню, але ўжо прыцягнула да сябе ўвагу шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі.
- 16.02.2010 - 23:37 | Harrier
Зміцер Сасноўскі, кіраўнік гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», здзівіўся і абурыўся, калі даведаўся, што ў нашай краіне дасюль вядзецца веснавое паляванне на водна-балотных птушак. У бліц-інтэрв’ю для АПБ ён выказаў свае погляды на паляванне… і на сапраўдных мужчын таксама.
– Зміцер, мне ўрэзаліся ў памяць Вашы словы з нашай леташняй размовы пра веснавое паляванне. Хочацца, каб Вы прамовілі іх публічна… - 16.02.2010 - 00:24 | Harrier
Адзін з самых маладаследаваных відаў коўраў, адкрыты толькі 40 гадоў таму, паводле апошніх улікаў можа знікнуць ужо ў бліжэйшыя гады.
Пасля апісання віду для навукі ў 1974 годзе, было вядома, што аргенцінскія коўры (Podiceps gallardoi) жывуць у некалькіх азёрах Паўднёвай Аргенціны і Чылі. Яшчэ ў 1980-я гады колькасць птушак ацэньвалі на 3000 – 3500 асобін. Пад час улікаў на асноўных месцах гнездавання ў тыя ж гады налічылі 1800 дарослых птушак. Апошнія ўлікі, праведзеныя ў 2009, далі толькі 117 коўраў! - 15.02.2010 - 23:29 | Harrier
З сённяшняга дня праглядаць здымкі ў Галерэі нашага сайту стала нашмат зручней. Зверху, пад назвай здымка і нікам размясціўшай яго асобы, з’явіліся новыя кнопкі-надпісы (гл. малюнак): папярэдняя і наступная. Пры іх выкарыстанні можна гартаць фатаграфіі па адной наперад ці назад.
- 13.02.2010 - 23:54 | Harrier
Віншуем Віту і Івана Багдановічаў, у маладой сям’і якіх нарадзіўся сынок-асілак (вагой амаль 4 кг!).
Жадаем не прыпыняцца на дасягнутым поспеху і з самага маленства вывучаць не толькі буслоў, якія засталіся на зімоўку і прынеслі яго бацькам, але і працягваць справу бацькі – даследаванні жыцця лебедзяў.
КАМЕНТАРЫ