Шчыра віншуем Міхаіла Нікіфарава – пад час сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 13 лістапада ён быў абраны акадэмікам Нацыянальнай Акадэміі навук нашай краіны.
- 17.11.2014 - 22:14 | Harrier
- 15.11.2014 - 23:41 | Harrier
Апошнія лічбы, атрыманыя Трастам па вадаплаўных птушках і водна-балотных угоддзях (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)) паказваюць, што малы лебедзь (Cygnus columbianus) – самы невялікі прадстаўнік роду ў Заходняй Палеарктыцы – значна зменшыў сваю колькасць.
- 15.11.2014 - 01:05 | Harrier
Дзесяць дзён таму, 5 лістапада, на Берасцейшчыне адбылася сустрэча групы арнітолагаў з Мінску з новым для нашай фауны відам – арктычным пясочнікам (Calidris melanotos).
- 12.11.2014 - 23:48 | Harrier
У мінулую нядзелю, 9 лістапада, адбылася вельмі значная падзея. На канферэнцыі краін-удзельніц Канвенцыі па мігрыруючых відах дзікіх жывёл (Convention on Migratory Species (CMS)), больш вядомай у нас як Бонская канвенцыя, прадстаўнікі краін між іншым выпрацавалі накірункі барацьбы з нелегальным забойствам, выемкай з прыроды і гандлем дзікімі птушкамі і ратыфікавалі пераломны План дзеянняў па ахове больш чым 400 відаў пярнатых!
- 12.11.2014 - 17:23 | Harrier
Першае падрабязнае даследаванне поспеху гнездавання мадагаскарскага нырка (Aythya innotata) паказала, што 96% качанят гэтага самага рэдкага віду качак паміраюць яшчэ да таго часу, як навучацца лятаць. Хаця б па гэтай прычыне невялічкая пазасталая ў прыродзе папуляцыя ніколі не зможа павялічыць сваю колькасць без сур’ёзнай дапамогі чалавека.
- 11.11.2014 - 20:23 | Harrier
На прыканцы мінулага тыдня першыя малыя лебедзі (Cygnus columbianus) прыляцелі на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Вялікабрытаніі. Гэта самае позняе прыбыццё гэтага віду ў Слімбрыдж за апошнія 45 год.
- 04.11.2014 - 22:10 | Harrier
Даўно вядома, што тое, што многія ўспрымаюць як хвост самцоў паўліна (Pavo cristatus), насамрэч з’яўляецца шыкоўнымі пер’ямі надхвосця. Нядаўнія ж даследаванні паказалі, што гэтыя параўнальна цяжкія і нязручныя структуры ніяк не ўплываюць на здольнасць птушак да палёту.
- 29.10.2014 - 22:09 | Raven
Уважаемые представители туристических дестинаций и партнёры Проекта USAID «Местное предпринимательство и экономическое развитие», реализуемого ПРООН, приглашаем Вас принять участие в Cеминаре из цикла «Повышение потенциала специалистов сферы агро -/экотуризма» для владельцев и потенциальных владельцев агроусадеб «Основы охраны природы – что нужно знать владельцам агроусадеб».
- 29.10.2014 - 14:23 | Harrier
Сёлета ў кастрычніку каманда арнітолагаў з Музею прыродных навук Луізіанскага дзяржаўнага ўніверсітэту (Luisiana state universuty, LSU) ў Батон Руж (ЗША) на працягу сутак праедзе і прайдзе адмыслова падабраным маршрутам па паўночна-цэнтральнай частцы Перуанскіх Андаў. З вышыні 2500 метраў, дзе расце горны воблачны лес, яны паступова плануюць спусціцца на 1800 метраў ніжэй у дажджавыя лясы, на сваім шляху адзначаючы ўсе сустрэтыя віды птушак.
- 24.10.2014 - 23:14 | Raven
Неделю назад, стартовал совместный проект Брестского и Гродненского областных отделений АПБ.
На прошлых выходных состоялась первая экскурсия в рамках проекта в Гродно. В воскресенье 26.10 эстафету принимает Брест.
- 21.10.2014 - 23:47 | Harrier
Перад Аўстраліяй стаіць грандыёзная задача - на працягу наступных 10 гадоў вынішчыць інтрадукаваных некалі ў дзікую прыроду розныя віды звяроў, каб захаваць мясцовую прыроду. Пра гэта заявіў Грэг Хант (Greg Hunt), аўстралійскі міністр навакольнага асяроддзя.
- 19.10.2014 - 00:05 | padaroznik
Сардэчна віншуем Славу Валасюка і Наташу Грыцко з нараджэннем сынка!
Малыш з'явіўся на свет 18 кастрычніка.
- 18.10.2014 - 20:20 | Harrier
Забяспечаныя геалакатарамі палявыя падкаменкі (Oenanthe oenanthe) зімуюць на поўдзень ад Сахары – нават калі яны з’явіліся на Свет на Алясцы ці ў Канадзе – такія вынікі атрымала міжнародная каманда даследчыкаў.
Палявая падкаменка мае амаль транс-галарктычны арэал – від гняздуе ад усходняй Артыкі Канады праз Грэнландыю і Еўразію да Аляскі ўключна. Падкаменкі не распаўсюджаны толькі ў цэнтральных рэгіёнах Паўночнай Амерыкі, але часам залятаюць туды пад час міграцый. - 16.10.2014 - 22:07 | Harrier
У класічнай схеме адносін гнездавых паразітаў і патэнцыйных гаспадароў тыя віды, якія рэгулярна выкарыстоўваюцца ў якасці прыёмных бацькоў, стараюцца прагнаць гнездавога паразіта, а калі гэта не атрымалася - распазнаць і выкінуць са свайго гнязда чужое яйка. Аднак, як стала вядома яшчэ больш за 40 год таму, не ўсе патэнцыйныя віды-гаспадары гнездавых паразітаў так робяць. Таму была выказана гіпотэза, што такія птушкі атрымліваюць нейкую карысць ад прысутнасці ў сваіх гнёздах чужых птушанят.
- 15.10.2014 - 22:52 | Harrier
У рамках новага сумеснага праекту Гродзенскага і Брэсцкага абласных аддзяленняў АПБ, які фінансуецца Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (REC), з’явілася рэальная магчымасць разам з больш дасведчанымі бёдуотчарамі павучыцца вызначаць вадаплаўных і каляводных птушак, а таксама як правільна іх падлічваць і заносіць свае назіранні на сайты “Птушкі штодня” і “Біяразнастайнасць Беларусі”.
КАМЕНТАРЫ