Запрашаем дарослых і дзетак на ўрачыстае падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды Беларусі – 2013”, якое адбудзецца ў суботу, 23 лістапада, ў залі ва ўнутраным дворыку (пам. 100) на вул.Будзённага, 48А ў Гродна. Пачатак у 15.00.
Запрашаем дарослых і дзетак на ўрачыстае падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды Беларусі – 2013”, якое адбудзецца ў суботу, 23 лістапада, ў залі ва ўнутраным дворыку (пам. 100) на вул.Будзённага, 48А ў Гродна. Пачатак у 15.00.
Што дакладна з’яўляецца прычынай штогод ранейшых міграцый многіх відаў птушак, доўгі час заставалася таямніцай.
Міжнародная каманда даследчыкаў змагла налічыць на пралёце на ўзбярэжжы Кітая рэкордную колькасць кулічкоў двух відаў, якія маюць статус глабальна крытычна пагражаемых: ахоцкіх кулікоў-селянцоў (Tringa guttifer) і кулікоў-лапатнёў (Eurynorhynchus pygmeus).
Адно з самых знакамітых месцаў для бёрдынгу, ці назіранняў за птушкамі, знаходзіцца ў самай паўднёвай частцы Ізраілю і самай паўночнай частцы Чырвонага мора і называецца Eilat. Менавіта тут пралягаюць двойчы на год міграцыйныя шляхі мільёнаў птушак паміж трыма кантынентамі: Еўропай, Азіяй і Афрыкай. І менавіта тут вясной наступнага году прайдзе 24-гадзінны міжнародны бёдрэйс (bird race), ці гонка за птушкамі пад назвай “Чэмпіёны пралётных шляхоў”.
На працягу 9 першых месяцаў гэтага году наш сайт “Птушкі штодня” (www.birdwatch.by ) разам з Гродзенскім гарадзкім аддзяленнем ГА "Таварыства беларускай школы" і выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” праводзіў фотаконкурс, адной з галоўных мэтаў якога было адабраць 12 лепшых здымкаў прыроды нашай краіны для вялікафарматнага насценнага календара на наступны год.
Год таму з’явілася шакуючая інфармацыя, а таксама здымкі і відэа пацверджанні таго, што ў невялікім іпаўночна-ўсходнім індыйскім штаце Нагалэнд (Nagaland), населеным пераважна хрысціянамі, штогод пад час міграцыі здабываюцца на ежу і продаж дзесяткі тысяч амурскіх сакалоў-шулёнкаў (Falco amurensis). На працягу сёлетніх прыкладна чатырох тыдняў актыўнай міграцыі гэтага віду праз штат падобнага варварскага абыходжання з птушкамі не адзначана.
Дзякуючы пільнасці сталічных арнітолагаў з Навукова-практычнага центра па біярэсурсах НАН Беларусі пад час экспедыцыі на Віцебшчыну на Лукомльскім возеры быў заўважаны новы для нашай краіны від птушак – пласканосы плывунчык (Phalaropus fulicarius).
Выпуск шасці грывастых ібісаў (Geronticus eremita) ў прыроду – глабальна знікаючага віду птушак – з напалову дзікай калоніі ў Birecik (Турцыя) хутчэй за ўсё скончыўся трагічна як мінімум для трох з іх.
Дзякуючы адмысловай праграме размяшчэння штучных гнёздаў, у Манголіі сёлета вылупіліся 2000 птушанят сокала-балабана (Falco cherrug). Праект, які выконвалі разам мангольскае міністэрства прыроды, навакольнага асяроддзя і турызму і Агенцтва навакольнага асяроддзя Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ), пачаўся ў 2010 г. з мэтай павялічыць велічыню дзікай папуляцыі гэтых сакалоў.
Бяда амерыканскіх лясоў, асабліва ясеняў – смарагдавы жук-пілільшчык (Agrilus planipennis), які раней жыў выключна ў Азіі, цяпер не называецца ў Амерыцы інакш, як “катастрофа” і “шкоднік”. Aпошняе даследаванне, заснаванае на дадзеных, сабраных зацікаўленай грамадзкасцю, паказала, што як мінімум для некаторых відаў птушак жук-інтрадуцент можа азначаць зусім іншае – шмат даступнай смачнай ежы.
Палявое даследаванне, праведзенае ў Эквадоры паказала, што правакаванне адказных рэакцый птушак прайграваннем іх галасоў надоўга змяняе іх паводзіны і можа мець для птушак небяспечныя наступствы.
Розныя віды гнездапаразітычных зязюляў сваёй афарбоўкай мімікруюць пад розныя віды шулякоў з групы карагольчыкаў, каб палохаць гаспадароў гнязда, куды яны хочуць падкінуць свае яйкі.
Нашы звычайныя ўяленні пра міграцыю птушак звязаны з іх сезоннымі пералётамі ў кірунках з поўначы на поўдзень і назад. Дзякуючы сучасным тэхналогіям атрымалася ўбачыць міграцыю выключна ўнутры басейна Амазонкі.
Калі Вы маеце дзейную шэнгенскую візу, жаданне і час наведаць Гішпанію і паглядзець мясцовых птушак і не толькі - Вас чакаюць на станцыі кальцавання птушак Tarifа.
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ і сайт Birdwatch.by запрашаюць дасведчаных і бёдуотчараў-пачаткоўцаў на штотыднёвыя экскурсіі, якія будуць адбывацца штонядзелю з ранку да абеду. Паездкі на аўтамабілях прадугледжваюцца ў самыя цікавыя для птушак і бёдуотчараў месцы вакол гораду Гродна на адлегласць да 30 км.
КАМЕНТАРЫ