Пошук ежы або вызначэнне адлегасці да драпежнікаў ці іншых блізкіх аб’ектаў – гэта тыя паводзіны, якія найперш кантралюе зрок птушак. Гэта вынікі даследаванняў, якія былі нядаўна апублікаваныя вядомым арнітолагам з універсітэту Бірмінгему.
Тое, на што птушкі глядзяць і тое, як яны бачаць пад час палёту выглядае далёка не так, як паверхня Зямлі ў Google Earth. Аналіз візуальных “поглядаў” больш 50 відаў птушак быў прааналізаваны і паказаў, што ў кожнага віду свой візуальны свет. Аднак ніводны з іх не выглядае так, як мы бачым яго з вышыні - з самалёту ці высокага назіральнага пункта.
Птушкі дэманструюць міжвідавые адрозненні як у памеры поля зроку кожным з вачэй, так і ў шляхах таго, як гэтыя палі сумяшчаюцца ў мозгу для атрымання агульнай карцінкі. Адрозненні знойдзены ва ўсіх важных параметрах: бінакулярнай зоне, зоне, бачнай толькі адным з вачэй і “сляпой” зоне.
Філагенетычны характар знойдзеных адрозненняў у тым, што шырыня бінакулярнага поля зроку большая ў прадстаўнікоў Вераб’інападобных, чым у птушак з іншых атрадаў, і найбольшая ў крумкачовых (Corvidae). Сярод невераб’іных птушак таксама адзначана шырокая варыяцыя сярод прадстаўнікоў аднаго сямейства і нават некаторых радоў.
Таму гіпотэза, якая вылучана ў артыкуле, кажа пра тое, што а) асноўнымі фактарамі адрозненняў у асаблівасцях зроку ёсць суб’ектыўныя праблемы, звязаныя з асаблівасцямі пошуку ежы, і б) першасная функцыя бінакулярнасці птушак знаходзіцца ў забеспячэнні кантролю знаходжання і рухаў дзюбы, а не ў кантролю руху птушкі ўвогуле.
Кожны з відаў мае свой асаблівы аналіз і магчымасць атрымання інфармацыі праз вочы пра Свет навокал. Настройка ж гэтага аналізу і атрыманай інфармацыі залежыць галоўным чынам ад таго, чым і як харчуецца птушка і неабходнасці ў сувязі з гэтым дакладнага кантролю рухаў дзюбы. Кантраляванне палёту і атрыманне інфармацыі пра тое, што знаходзіцца за птушкай ці пад ёй выглядае вельмі малазначнай інфармацыяй, якая наўрацці моцна ўдзейнічала на эвалюцыю птушынага зроку.
"Клішэ пра тое, што і як бачаць птушкі павінна быць змененае – насамрэч зрок птушак збольшага сканцэнтраваны на тым, каб злакалізаваць аб’екты побач, ацаніць час, які патрэбны каб дацягнуцца да іх дзюбай і ўпэўніцца ў тым, што дзюба правільна трапіла ў патрэбнае месца.” - сказаў праф. Грэхэм Марцін (рrof. Graham Martin) з універсітэту Бірмінгему, аўтар даследавання. "Большасць птушак канцентруецца на блізкіх рэчах: ежы або птушанятах у гняздзе. Знайсці іх і вызначыць дакладнае месца – менавіта тое, што прасоўвае агульные зрокавыя здольнасці птушак”.
Праф. Марцін прааналізаваў свае і дадзеныя калег, датычныя зроку птушак і атрыманыя на працягу апошніх 30 год. "Некалі я падзяляў традыцыйныя погляды, што выклікі асяроддзя, звязаныя з палётам, былі той рухаючай сілай, якая прывяла да таго, як птушкі бачаць Свет навокал. Аднак аказалася, што гэта менавіта блізкія аб’екты і тое, як дакладна кантраляваць рухі дзюбы. Найбольш важным уяўляецца дакладнае месцазнаходжанне і ўжыванне дзюбы, потым – ці ёсць паблізу драпежнік(і), затым – ці дарослая птушка дакладна кладзе ежу ў дзюбу птушаняці. І толькі пасля гэтага застаецца магчымасць кантралявання палёту і таго, што адбываецца за птушкай ці пад ёй.”
Людзі заўсёды падзіўлялі птушыны палёт і здольнасць да яго. Магчыма таму лічылася, што птушкі мусяць бачыць свет у свой спосаб з-за гэтай здольнасці. Аднак нашмат больш важнымі для пернатых аказаліся штодзённыя і параўнальна блізкія па адлегласці задачы, якія, ў залежнасці ад асаблівасцяў жыцця розных відаў, могуць быць вельмі відаспецыфічнымі ў іх асаблівасцях выкарыстання зроку.
Крыніца:
Martin G.R."The subtlety of simple eyes: the tuning of visual fields to perceptual challenges in birds",Philosophical Transactions of the Royal Society B, Published 6 January 2014 doi:10.1098/rstb.2013.0040 Phil. Trans. R. Soc. B 19 February 2014 vol. 369 no. 1636 20130040
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Погляд самца поплаўнага луня на здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
ЧЫРВОНЫ – КОЛЕР ДЛЯ ПТУШАК
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ