Навукоўцы ведаюць, што як мінімум некаторыя віды крумкачовых – як і мы, людзі – могуць распазнаваць спецыфічныя рысы чалавечага твару нават пасля адзінкавага сутыкнення і памятаюць яго праз гады, дзякуючы усталяванню асацыяцый з негатыўнымі або пазітыўнымі пачуццямі ад дзеянняў канкрэтнага чалавека.
Даследчык Джон Мэрзлаф (John Marzluff) з калегамі з універсітэту Ўашынгтону (ЗША) вырашыў даведацца, ці працэс распазнавання ў варон падобны да нашага.
Для гэтага людзі, якія ўдзельнічалі ў эксперыментах, выкарыстоўвалі розныя маскі і варон, якія спачатку злапалі (чым выклікалі негатыўныя эмоцыі), а потым праз нейкі час утрымлівалі ў вальерах. Калі тыя самыя людзі кармілі варон і даглядалі за імі, маскі змяняліся.
Адмысловы сканэр актыўнасці мозгу птушак паказаў, што маскі, звязаныя з папярэднімі “негатыўнымі дзеяннямі” актывуюць тыя часткі мозгу, якія адказваюць за ўвагу і страх. Маскі, звязаныя з “пазітыўнымі дзеяннямі” кармлення і дагляду за птушкамі, актывавалі памяць і матывацыю, голад і цэнтар задавальнення.
“Іх мозг мае невялікія памеры ў параўнанні з нашым, аднак яны карыстаюцца ім вельмі падобным чынам каб прымаць важныя складаныя рашэнні.” – сказаў сп-р Мэрзлаф.
Атрыманыя вынікі маюць некалькі практычных высноваў. Напрыклад, трымальнікі птушак могуць апранаць маску, калі плануюць нейкія гвалтоўныя і непрыемныя для птушак дзеянні. І там, дзе вароны харчуюцца кладкамі і птушанятамі рэдкіх відах птушак – такіх, як наземнагняздуючыя кулікі, біёлагі могуць зменшыць драпежніцтва, адлаўліваючы варон і выпускаючы іх. Вароны хутка запамінаюць негатыўны досвед і стараюцца пазбягаць такіх месцаў.
Паводле www.mag.audubon.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак шэрай вароны Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
Вароны дапамагаюць адна адной у патрэбе
Цяжкае жыццё ў моладзевых гангах
Чакайма чорных варон у Беларусі?
Новакаледонскія крумкачы могуць выкарыстоўваць тры прылады за адзін раз!
Новакаледонскія крумкачы зноў здзівілі навукоўцаў
Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку
Палявыя жаўрукі адрозніваюць сваіх суседзяў ад іншых птушак
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ