рыбгас Каеняўцы, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці
1 самец.
Чацьвёртая рэгістрацыя для 2017 году.
Сёння на рыбгасе шанцавала! На плыткай вадзе за востравам я адразу заўважыў трох вялікіх белых качак- пярэстых!
Зняў здалёк праз трубу як яны харчуюцца і пачаў набліжацца, каб зняць бліжэй.
Але як толькі выйшаў на адкрытае месца, усе качкі - разам з пярэстымі - ўзляцелі і пераляцелі на касу перад востравам, дзе, хутчэй за ўсё і селі.
Прыйшлося вяртацца назад. І тут- збоку, супраць моцнага заходняга ветру ляціць самец стэпавага луня! І хаця я не глядзеў на яго ў бінокль, па адной яго "моцнай светласці" я ведаў, што гэта менавіта стэпавы! Я кінуў трубу на дарозе і стаў наводзіць на яго фоцік. Але лунь вельмі хутка ляцеў і ўжо над вадой сажалкі за галінкамі вярбы і трыснягом. Здымак ёсць- але што на ім?
Тады я пабег назад на дарогу- можа ён выляціць на адкрытае месца адразу за сажалкай?
Так і здарылася, але з 4 здымкаў птушку можна разгледзець толькі на двух. Але і так гэта было самае цікавакае для мяне назіранне ў гэтым годзе - пасля снежных падарожнікаў, напэўна :)
53.377197392095 24.015984535217
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ