Згодна з вынікамі даследавання, самцы калібры для таго, каб зрабіць адпаведнае ўражанне на самку пад час токавага палёту могуць дасягаць вялізарных хуткасцяў. Паветраныя акрабаты дасягалі хуткасці амаль у 400 даўжыняў свайго цела за сэкунду!
Крыстафер Кларк (Christopher Clark) з універсітэту Бэрклі ў Каліфорніі (University of California Berkeley) здымаў на спецыяльную камэру (якая робіць 500 кадраў у сэкунду) шлюбныя токавыя палёты самцоў калібры Анны. Каб не шукаць самак, даследчык прывабліваў самцоў на чучалы таго ж віду.
Калі прывесці ў адпаведнасць найбольшую хуткасць, якую дасягалі самцы калібры з даўжынёй іх цела і параўнаць з адпаведнымі паказчыкамі рэактыўнага самалёта-знішчальніка, апошні прайграў бы ў спаборніцтве птушкам. На самай апошняй стадыі шлюбнага палёту, калі калібры цалкам выпрамляюць свае крылы, “іх паскарэнне – сказаў сп. Кларк. – “было найбольшым з усіх вядомых арганізмаў, якія выконваюць свае манеўры ў паветры”. І ўсё гэта дасягаецца без магутнага рэактыўнага рухавіка толькі для таго, каб прадэманстраваць патэнцыйнай партнёрцы адпаведную для стварэння пары фізычную кандыцыю!
Даследаванні, падобныя гэтаму, дапамагаюць знайсці абмежаванні здольнасцяў жывёл.
Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the Royal Society B.
На здымку К.Кларка са стоп-кадраў бачна траекторыя палёту самца калібры Анны.
Фільмік (працягласцю 32 сек) з запаволеным палётам калібры можна паглядзець тут:
http://news.bbc.co.uk/2/hi/science/nature/8091944.stm
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.BirdWatch.by.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 16.06.2009 - 23:00
Цягне на асобную навіну, але
Цягне на асобную навіну, але можна і тут паведаміць: зроблена першая спасылка на наш сайт з іншага:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27075
Колькі дзён таму я прапанаваў сайту газэты "Наша Ніва" на выбар нашыя навіны. Яны выбралі і разьмясьцілі пакуль што гэтую.
Звычайна тое, што праглядаецца найчасьцей, друкуецца ў папяровай вэрсіі газэты. Таму з Вашай дапамогай (проста зайсьці 2-3 разы на артыкул па спасылцы, а можна яшчэ і пракамэнтаваць...) мы можам з'явіцца і на паперы. Шанцаў не шмат, бо газэта выходзіць па серадах, але можа на наступным тыдні?