Ещё один вопрос от "Ластавак".

06.09.2011 - 19:44 | yanat

 Очистные Азота, во время соревнований.  По поводу определения этого хищника мнения "ученых" разошлись в очень большом диапазоне от осоеда и канюка до ястребов, возможно были и ещё какие-то варианты. Требуется помощь спецов. 

Фотаздымкі

Каментары

Галава для мяне таксама больш як у канюха. Але асаед там таксама пралятаў - у мяне ёсьць здымкі ў палёце. Як знайду - павешу. На жаль, коўру я не здымаў - было далекавата. Да таго ж на той жа сажалцы плаваў плывунчык, і ўсе здымкі і ўвага дасталіся яму. Таму будзем лічыць, што мы бачылі розныя віды коўраў - думаю, што гэта магчыма. Бо ў пятніцу там было 4- 5 чорнашыйных, але ў мінулыя 2 гады гнездавалі шэрашчокія. Таму там можа быць і тая, і тая.

 Дзякуй усім за адказы. Коўру бычылі 2 разы, але складана сказаць, было гэта 2 розныя птушкі ці адна і таяж пералятла.  А побач з коўрай была нейкая качка, падобная на нырка-сівака (красноголового), можа таксама бачылі? Плывунчыка мы не распазналі, былоб цікава паглядзець здымкі. Да, драпежніка канюхом запісалі. 

Так, здаецца менавіта на той сажалцы, дзе коўра(ы) і плывунчык быў і нырок-сівак. Менавіта ў Скідалі мы яго запісалі. Здымкі хутка павешу тут у каментарах.

Наконт палётаў коўраў. Я сёлета перад бёдрэйсам у пятніцу заўважыў нейкую дзіўную качку, якая ляцела над вадой. І толькі калі яна прываднілася, ўбачыў, што гэта вялікая коўра... Першы раз бачыў коўру ў палёце... Гэта, канешне, не значыць, што яны не лятаюць, проста ўбачыць гэта, напэўна, даволі цяжка.

Вось здымкі асаеда, якога атакаваў шуляк-карагольчык каля і над сажалкамі Азоту:

Звярніце ўвагу на доўгую тонкую шыю з параўнальна невялікай галавой і на вельмі шырокія крылы з выпіраючымі махавымі 2й ступені. Звычайна яшчэ і хвост паласаты, але ў гэтай цёмнай птушкі гэтага не бачна.

А вось і кругланосы плывунчык, маладая птушка (здымкі ў спешцы праз трубу, таму і такая "якасьць"). Спачатку мы нават думалі, што гэта можа быць плосканосы - новы від для Беларусі. Але вызначальнік дапамог пазбавіцца ілюзій:)

 Дзякуй. Не, такой птушкі мы не бачылі, нават падобнага нічога не было. Схавалася яна ад нас.  Былі перавозчыкі і фіфішкі. 

 Перад самым ад'ездам з гэтых сажалак ўбачылі птушку, вызначэнне якой таксама было не прастым.

Шкада, што не бачылі плывунчыка! Быў бы выдатны новы від. А на фотках вышэй лугавы ерчык - выразнае белае брыво і чырвонаватая шчака, галава карычневатая.

  Дзякуй. Таццяна См. так адразу і сказала, але ўсе астатнія пачалі сумнявацца, но яна нас пераканала. Яна ўвесь час казала, што трэба ерчыка ўбачыць, вось і ўбачылі. Добрыя ў Вас вучаніцы.  У вызначальніку лугавы ерчык задужа стракаты, таму я і сумнявалася, а дзяўчыны малайцы. 

Самая осоедовская голова. У таких светлых канюков такие же светлые плечи, это было бы хорошо видно. Тут всё крыло тёмное и длинная шея.

  Посмотрела множество снимков осоедов в нете и осоед, который вчера уже почти стал канюком, опять превращается в осоеда :) Вот парочка осоедов с других сайтов, а на нашем, есть прекраснейший осоед Валерия Юрко.