Мы перамаглі!

Наш сайт выйграў у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” у рамках конкурсу “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, як лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці на Гарадзеншчыне. Паводле экспертаў у вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю, мы набралі 277 балаў з 320 магчымых і такім чынам занялі Першае месца. 

У якасці ўзнагароды нам будзе аплачаны гадавы хостынг, а таксама ўручаны ганаровы дыплом і адмысловая статуэтка-прыз. У якасці дадатковай узнагароды мы атрымаем падрабязны разгляд   нашых плюсаў і недапрацовак, падрыхтаваны экспертамі.  

 

Цэрэмонія   падвядзення    вынікаў    конкурсу   распачалася  выкананнем   музычных     твораў    ВІА   "Фантазія"   Першай  Гарадзенскай  музычнай  школы.


Дзякуй усім нашым карыстальнікам, дзякуючы якім мы існуем і развіваемся! Дзякуем камандзе з NewMedia.by за тэхнічную падтрымку.  Дзякуем ГА  “Трэці сэктар” за запрашэнне да ўдзелу ў  конкурсе.

Вітаўт   Руднік,   Старшыня   ГА  "Трэці  сэктар"   і    адзін    з   чальцоў   Журы   конкурсу   нагадвае    крытэры   і   паказвае     Прыз-статуэтку.
У намінацыі на Прыз глядацкіх сімпатыяў паводле інтэрнэт-галасавання, за наш сайт прагаласавалі 175 чалавек і такім чынам мы апынуліся на трэцім месцы. Дзякуй усім, хто падтрымаў нас! 

 

Паўлюк   Быкоўскі,    адзін   з  чальцоў   Журы,   распавядае    пра  нялёгкі   выбар  паміж  такімі  рознымі  інтэрнэтрэсурсамі   Гарадзеншчыны.
 Мэтай конкурсу было заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў з Гарадзеншчыны.
 

Дзьмітры Вінчэўскі, рэдактар сайту
фота аўтара
 

Comments

Сайт популяризует наблюдения за птицами не только на Гродненщине. Мне не очень понятно, почему выбрали именно его. Из-за кампании с пустельгой, я полагаю. С другой стороны, самый актив сайта (его родители, так сказать) - жители Гродно. Наверное, еще и поэтому.

Поздравляю Вас, друзья! Следующая цель - лучший белорусский ресурс? :)

Мы тое самае тлумачылі арганізатарам конкурсу. Але яны ўсё роўна нас запрасілі. Крытэраў там было насамрэч шмат, за кожны чальцы Журы выстаўлялі балы, але не ведалі хто і што паставіў з іншых чальцоў. Акрамя каардынатаркі конкурсу, вынікаў ніхто не ведаў (?) да самага канца цэрэмоніі.

Абяцалі даслаць падрабязны аналіз кантэнту і магчымасьці для паляпшэньня. Будзем чакаць. Можа пасьля апгрэйду і на агульнабеларускі конкурс стартанем...:)

Пасьля ўзнагароджаньня я падкрэсьліў, што хаця як рэдактар працую над сайтам шмат, нашмат больш робяць нашы карыстальнікі, якія і заслужылі гэтую ўзнагароду.