"Нашы птушкі" зноў у Гродзенскім універсітэце

Трэці год запар у галерэі "Універсум", якая знаходзіцца ў холе на другім паверсе галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, мы прадстаўляем студэнтам, выкладчыкам і іншым працаўнікам гэтай вну сваю фотавыставу "Нашы птушкі". На гэты раз яна прысвечана 225-ці годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза.

Дарэчы, гэтаму ж юбілею прысвечана і Сёмая міжнародная наувковая канферэнцыя "Актуальныя праблемы экалогіі", якая адбудзецца тут 26-28.10.2011 і ўдзельнікі якой таксама змогуць паглядзець на больш чым 30 здымкаў птушак Беларусі, якія зрабілі фотамастакі з Гарадзеншчыны: Дзьмітры Якубовіч, Уладзімір Янушэвіч, Мікалай Гулінскі і Дзьмітры Вінчэўскі. 

Фотавыстава "Нашы птушкі-2011" арганізаваная Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і нашым сайтам www.birdwatch.by і будзе працаваць у галерэі "Ўніверсум" да 1 лістапада.

Дзякуем за дапамогу ў размяшчэнні экспазіцыі сябрам АПБ Вользе Янчурэвіч, Юрыю Лукашэнцы і Мікалаю Гулінскаму.

Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ,

фота з адкрыцця фотавыставы аўтара 

Comments

biot - 20.10.2011 - 16:22

А чаму б не зрабіць он-лайн выставу на нашым сайце? Гэта ж легка - трэба толькі далучыць фотаздымкі ніжэй артыкула. АПБ рабілі штосьці падобнае. Глядзі ТУТ.  І тады людзей, хто паглядзіць яе, будзе болей.

Большасць здымкаў з гэтай фотавыставы змешчана аўтарамі ў Галерэі на нашым сайце.

А тыя, што не змешчаны  аўтары па нейкіх прычынах могуць не хацець засвечваць у Сеціве. Таму запрашаю глядзець здымкі оф-лайн - да канца лютага 2012 фотавыстава яшчэ павандруе па Гарадзеншчыне. А там і новая сфармуецца.