Club200: "Рыбная субота" + video

12.11.2011 - 23:04 | Kiolk

Часта так здараецца, што вандроўка не задаецца: то дождж, то халодны вецер ці яшчэ якая трасца, але менавіта ў такія вандроўкі здараюцца тыя сустрэчы, якія ў памяці застаюцца на доўгі гады. Вось так і ў гэты раз, вырашылі  мы з Дзімам Шыманчуком завітаць на рыбгас Волма, што ў Чэрвеньскім раёне.

Надвор'е не радавала, ды і мясцовасць была амаль незнаёмая, таму прыйшлося шмат хадзіць, але як вядома ногі шмат каго кормяць. Большасць сажалак былі спушчаны, і былі аддадзены ў гаспадаранне чайкам: чайкам-рыбачкам, шызым чайкам і чайкам-клыгунам. Спакой апошніх часам парушалі дарослыя арланы-белахвосты, якіх было мінімальна 6 птушак. Фонам для гэтай кампаніі былі нестамляльныя крумкачы, якія былі паўсюль  з усімі варыяцыямі сваіх крыкаў. Амаль сярэдзіна лістапада, таму кулікоў на гэткіх прыдатных мясцінах не пабачыш, акрамя нешматлікіх самотных кнігавак.

Сажалкі якія яшчэ не спушчаны апанавалі крыжанкі, і як быццам нейкая групіроўка не пускалі нікога да сябе. Усяго іх было каля 2300 асобін, прыкладна з роўным суадносеннем палоў. Мы ведалі з паведамленняў Аляксандра Вінчэўскага, што тут могуць хавацца цікавосткі, але не думалі, што іх атрымаецца так лёгка знайсці.

Перашы патрапіўся нырок-маранка (Clangula hyemalis), гэта была дарослая самка, якую раней напэўна і адзначыў Аляксандр. Яна знаходзілася непадалёку ад папярэчнай дамбы 5-й сажалкі, ў невялічкай затоцы дзе адпачывала.  Добра разглядзеўшы яе, мы заснялі цікавае відэа: птушка нырае і праз невялічкі час спужаная выскоквае з вады, напэўна напалоханая памерамі тутэйшых карпаў, а магчыма проста пачуўшы голас небяспекі чаек, што ўзняліся за 200 м ад яе. Пасля гэтага мы яе больш ніколі ў сваім жыцці не бачылі. 

Амаль адразу на дальнім баку сажалкі мы заўважылі самку нырка-сіньгі (Melanitta nigra), якая добра індыфікавалася па характэрнай светлай шчацэ. Другую птушку мы заўважылі на суседняй сажалацы, а побач з ёй яшчэ адзін цікавы від - нырка-плёсаўку (Aythya marila), якая адпачывала схаваўшы дзюбу і характэрныя адзнакі для вызначэння ў пёры. Вызначыць яе атрымалася пасля таго, як птушка пасля турбавання пераляцела ў іншае месца: вялікая белая пляма каля дзюбы, і характэрны абрыс дазволілі сцвярджаць, што гэта была самка нырка-плёсаўкі.

Склалася такое ўражанне, што гэтая кампанія рэдкасцяў прыляцела сюды не па-асобку, а разам, а можа гэта проста ўражанне.

Стомленыя і шчаслівыя мы вярталіся ў Менск, а мяне не пакідала думка, што Волма, гэта цудоўная незвычайная мясціна, якая разнастайнасцю біятопаў спрыяе таму, што тут круглы год можна пабачыць шмат цікавага і рэдкага. І пакуль, гэтая мясціна кожны раз радуе мяне новымі відамі ў спісе пабачаных у Беларусі (за сёння дадалося адразу 3 новых віда).

п.с. Мяне таксама не пакідала ўражанне, што на рыбгасе вядзецца сапраўдная вайна, ахвярамі якой з'яўляюцца не толькі шызыя і вялікія белыя чаплі, але і нават чайкі ды крумкачы.

Сліж Яўген.

Каментары

 синьгу и морскую чернеть сегодня не видел, но морянка бесконечно долго крутилась перед носом (вы ее видели на 5м или 4м?). Может вы близко к ней подошли и испугали ее? Снято сблизи, а она осторожная. Орланов насчитал 36, хотя возможно некоторые перелетали между прудами и были учтены дважды, одновременно видел 14. Чибисов было больше 20, воронов за 200, чаек и крякв - тыщи. Из уток кроме крякв и морянки были только свистунки.

Была б какая онлайновая база данных - заносили бы туда, а так действительно столько учетных данных пропадает в дневниках...

 Морянку видели на 5 пруду.Думаю,что она испугалась не нас,так как наблюдали мы ее минут 10.В то время как снималось видео,с воды поднялись чайки и кряквы,видимо испугавшиеся пролетавшим хищником,и она вслед за ним "вылетела" из воды..

Да и страничка по Клубу200 давно обещалась. Уже несколько лет как обещалась. Хотя, обещанных три года, как в поговорке, еще не прошло.

Да, на птушки.орг в этом плане было интереснее: и таблица была с фото и регулярно обновлялась... А сейчас наблюдения просто потеряются, если не утвердит комиссия.

 Толькі хацеў напісаць, што калі ёсць жаданне паскорыць гэты працэс, можна дапамагчы.

АВ, магчыма гэта і была 4-я сажалка, а магчыма нават і 3-я, шыльды з нумарамі не каля кожнай ёсць.

Да не нужно ждать никакую базу! Нужно по-новому сделать раздел Клуба200 и начинать наполнять его. А когда база появится, просто дать ссылку: здесь можно глянуть данные за такие-то годы.

Чакаць у іншым плане, каб заносіць туды усе дадзеныя па сустрэчах, асабліва па звычайных відах http://birdwatch.by/news/3933 гэта трошкі іншая база, чым звесткі Клуба 200, таму нічога не забараняе яе чакаць.