У цэнтры Віцебска назіралі вялікую белую чаплю

29 верасня ў вусці Віцьбы ў самым цэнтры Віцебска можна была назіраць прыгожую птушку — вялікую белую чаплю (Egretta alba). Чапля, не звяртаючы асаблівай ўвагі на людзей, лавіла рыбу.

Вялікая белая чапля занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, а ў 2008 годзе была птушкай года. Для нашай краіны яна — пералётная, зімуе ў Афрыцы або Міжземнамор'і, хаця адзінкавыя птушкі застаюцца на зіму і ў Беларусі.
Гнездавыя калоніі віду вядомыя толькі на Палессі, але пасля гнездавання і негняздуючыя асобіны назіраюцца па ўсёй Беларусі.
Тэкст і здымак паводле Сяргей Серабро, БелаПАН

На гэтую тэму:
Белыя буслы ўпадабалі цэнтр Гродна

Бусел … на балконе!

Comments

Nasrto, наоборот, этих становится все больше.
Их меньше становилось тогда, когда перья (эгретки) использовали как украшение для шляпок.
Сейчас же законодательство довольно строгое и это может стать уголовным делом.
Правда, белых цапель стреляют на рыбхозах еще охотники как якобы вредящих рыбному хозяйству птиц, но и этот урон не губителен для популяции.