Пакуль я зьбіраўся на зімуючых птушак, нечакана надыйшоў канец зіме - сёньня ў нас была адліга - каля 0 і падаў сьнег. Не мёрзлі ні рукі з трубой, ні ногі ў сьнезе!
Умовы для здымкі былі не надта прыемныя, але выбіраць не прыходзілася. Заадно і качак прыкладна на 5 км маршруце ад чыгуначнага маста ў цэнтры Горадні да піянерскага летніка бліжэй да Ласосна падлічыў.
Качкі былі амаль паўсюль - Нёман "стаяў" толькі на невялікай адлегласьці за вялікім ОСВОДам, а так прасторы для іх манеўру хапала, чым яны час ад часу і карысталіся.
У асноўным плавалі-ныралі ці адпачывалі на льду вялікія савукі. Але было троху гогалей і крыжанак.
Усяго атрымалася адзначыць: вялікія савукі: 91 (большасьць самак)
гогалі: 9
крыжанкі: 29
Цікава, што на адваротным шляху сустрэў шумную групу з некалькіх савукоў, якія час ад часу ганялі адзін аднаго, калі адна з птушак вынырвала з рыбай або іншым проста здавалася, што некаму з іх пашанчцавала.
Некаторыя птушкі далучаліся да пагоні нават з адлегласьці ў 15-20 м, падлятаючы да кучы. На жаль, зрабіць відэа гэтага цяпер не атрымалася, але ў архіве маю падобнае са спробай клептапаразітызму.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 21.02.2012 - 00:37
"Пакуль я зьбіраўся на
"Пакуль я зьбіраўся на зімуючых птушак, нечакана надыйшоў канец зіме..." - очень самокритично!
Это 19 февраля? Днём было действительно тепло, но утром на больших полях царила полярная вьюга и холод... http://www.youtube.com/watch?v=L1Dp_X9iebk&feature=plcp&context=C34bcda1UDOEgsToPDskLpFNa_PxtAGE8MjWKz6EZn (видео не на конкурс).
Ананім (госць) - 21.02.2012 - 00:54
In reply to "Пакуль я зьбіраўся на by Oh-Voegel
аказваецца, рагатыя ды