Усю зіму кармлю птушак на балконе. У самыя маразы, пакідаўшы ўсе справы, некалькі разоў адмыслова ездзіў на Камароўку - расход насення на працягу гэтых тыдняў павялічыўся шматкратна, дарэчы, і кошт сланечніка таксама ўзрос. Цёткі-прадаўшчыцы паяснялі гэта тым, што з пахаладаннем усё "кармавое" насенне размялі аматары птушак, таму даводзіцца прадаваць адборны, "людскі" сланечнік, праўда крыху танней, чым ён увогуле каштуе.
Дзіўна было даведацца, што асноўнымі яго пакупнікамі з'яўляюцца бабулькі-пенсіянеркі - і сапраўды, відаць, расце наш дабрабыт, калі гэтая самая "забяспечаная" частка насельніцтва змагла дзяліцца сваім жабрацкім прыбыткам з сінічкамі. У самы моцны мароз адна са старэнькіх пакупніц паскардзілася мне: "А мае нешта не прылятаюць, пэўна, лётаць халодна, сядзяць нейдзе". Падумаў я і згадзіўся з бабулькай, не стаў тлумачыць ёй, чаму сінічкі лётаць перасталі... Дарэчы, у гэтый жа час побач апранутыя ў футры кабеты памаладзей набывалі заморскую садавіну і іншыя дарагія прысмакі - пэўна не ведаюць дакладна, што менавіта патрабуецца птушкам узімку.
Вельмі прыемна было атрымаць ад цётак-прадаўшчыц бонус да пакупкі - закладачку-вызначальнік вытворчасці АПБ - гэта на той выпадак, калі я не ведаю, хто прылятае ў маю сталоўку.
З дапамогай закладачкі ўсе дакладна вызначыў, вось мой спісак наведвальнікаў: два віды вераб'ёў (самі ведаеце, якіх) два віды сініц (таксама здагадваецеся), зелянушкі, таўстадзюбы (ніколі раней столькі не бачыў), часам шызыя галубы і каўкі. Пару дзён таму мой seen-list папоўніўся яшчэ адным відам - шуляк-карагольчык (гэтага на малюнках не было, але я яго і сам ведаю). Таксама прыляцеў, таксама падсілкаваўся. А што рабіць? Як бы сказаў незабыўны Дзерсу-Узала: "Шуляк-карагольчык таксама людзі"...
P.S. А вось учора, спяшаючыся на чарговы "ланч", не упісаўся небарака ў віраж - з разгону бразнуўся ў шыбу. Але нічога, паляжаў крыху, потым на парэнчах пасядзеў і паляцеў сабе, пэўна стратэгію палявання абдумваць і тактыку карэктаваць...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 08.03.2012 - 00:47
Гэты тэкст ужо чытаў, але з
Гэты тэкст ужо чытаў, але з задавальненьнем прачытаў яшчэ раз - выдатны, мяккі гумар ды сарказм.
Не хапае толькі здымкаў-ілюстрацый для паўнаты карціны.
А так вітаем новага аўтара на сайце!
zuyonak - 08.03.2012 - 01:13
In reply to Гэты тэкст ужо чытаў, але з by Harrier
Дзякуй, Дзіма, з крыху
Дзякуй, Дзіма, з крыху падрэдагаваным тэкстам вырашыў дэбютаваць на сайце па парадзе АВ. Буду назіраць далей, глядзіш, і здымкі з'явяцца.
Дарэчы, да тэмы маразоў - у офісе АПБ фурор: учора прынеслі ў каробачцы ЗЛЁТКА вушастай савы (у яго лапка пашкоджана). Вось і прыкіньце калі птушка наседжвала, калі і чым карміла...
Harrier - 08.03.2012 - 01:20
In reply to Дзякуй, Дзіма, з крыху by zuyonak
Сяргей, зайдзі пад табліцу з
Сяргей, зайдзі пад табліцу з Вясновымі назіраньнямі (банэр на яе з самага верху) і пачытай абмеркаваньне гэтага выпадку. На мой погляд, замала дадзеных, каб лічыць гэта птушанё дзікім.
Ананім (госць) - 09.03.2012 - 00:01
In reply to Сяргей, зайдзі пад табліцу з by Harrier
Можа і так, толькі ў Мінску
AV - 08.03.2012 - 20:05
каб можна было аценіваць
каб можна было аценіваць "апавяданни"- даў бы 10 гэтаму.
Ананім (госць) - 08.03.2012 - 23:56
In reply to каб можна было аценіваць by AV
Дзякуй, Аляксандр. А пра
Falcon - 09.03.2012 - 02:29
Скажыце, Вы, можа, яшчэ і
Скажыце, Вы, можа, яшчэ і штучнымі гняздоўямі птушкам дапамагаеце? Калі так, падзяліцеся досведам.
Наведвальнікі сайта, звярніце, калі ласка, увагу на форум. На нашым сайце ён нейкі "замарожаны". Гэта агульнае ўражанне.