Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Falcon - 26.05.2012 - 00:26
Калі ласка, пішыце ў
Калі ласка, пішыце ў каментарах пра недахопы фотак, нават калі яны здаюцца відавочнымі - буду ўдзячны.
Harrier - 26.05.2012 - 00:37
In reply to Калі ласка, пішыце ў by Falcon
Галоўны аб'ект хацелася б
Галоўны аб'ект хацелася б бачыць больш рэзкім і займаючым большую частку кадру.
Да таго ж ён адсунуты зашмат у левы бок. У прынцыпе, калі нырок плыве ў правы бок, адсунуць яго ўлевы правільна, але для мяне так як ёсьць - гэта зашмат.
Да таго ж расьліннасць зьнізу перашкаджае глядзець на качку - было б добра яе абрэзаць. Ды і іншыя расьліны адцягваюць увагу ад качкі, асабліва ад таго, што яна плыве. Хаця і прыбраць яе з кадру праблематычна - хіба толькі пачакаць, як нырок выплыве за яе.
А так здымак нармальны, жывы.
Falcon - 26.05.2012 - 00:55
In reply to Галоўны аб'ект хацелася б by Harrier
Дзякую за слушныя заўвагі.
Дзякую за слушныя заўвагі. Калі ласка, калі гэта магчыма, указвайце на недахопы і іншых фота, хаця б на першых парах.
Apus - 26.05.2012 - 18:17
Да заўваг Harriera, магу яшчэ
Да заўваг Harriera, магу яшчэ дадаць высокую кропку здымкі і павернутую ад нас галаву.
Falcon - 26.05.2012 - 19:46
In reply to Да заўваг Harriera, магу яшчэ by Apus
А які аптымальны паварот
А які аптымальны паварот галавы? На фатографа ці строга у профіль?
Apus - 26.05.2012 - 20:24
In reply to А які аптымальны паварот by Falcon
Falcon, Звычайна лепш, калі
Falcon, Звычайна лепш, калі ад профіля некалькі градусаў у бок фатографа. У птушак з бінакулярным зрокам паварот магчымы яшчэ большы.