Сёння, цёплым жнівеньскім днём у Тураве адбылася незвычайная падзея. Ў гэтую беларускую "сталіцу птушак", дзе аб гэтых пярнатых істотах нагадваюць не толькі яны самі - амаль у цэнтры горада знаходзіцца знакамітая ТВП (Тэрыторыя, важная для птушак) "Тураўское балонне", а на будынку гарадзкіх уладаў штогод выводзяць сваіх птушанят буслы, але і знаходзіцца адзіная ў Беларусі Станцыя кальцавання птушак НАН Беларусі, а дзякуючы Святу птушак, якое адбылося тут сёлета, выявы птушак змешчаны на некалькіх інфармацыйных шчытах, у вокнах мясцовай кавярні, а каля гатэлю стаіць помнік у выглядзе 2 бронзавых марадунак.
Менавіта гэты прыпяцкі старажытны горад і вырашылі абраць для афіцыйнай цырымоніі стварэння сваёй сям'і берасьцейцы Віта Бохан і Іван Багдановіч. Сёння ў 13.00 мэр Турава Ігар Міцюрыч пры шматлікіх сведках зарэгістраваў іх шлюб. Адразу пасля віншаванняў родных і сяброў маладажоны накіраваліся да помніку куліку марадунцы.
Іван Багдановіч - актыўны кальцавальнік птушак і бёдуотчар, цяпер вывучае асаблівасці беларускіх лебедзяў і вучыцца ў аспірантуры б. Інстытуту заалогіі НАН Беларусі. Яго жонка Віта - таксама аматар прыроды і назіранняў за птушкамі.
Віншуем маладых і жадаем доўгага, шчаслівага і высокага палёту!
Сябры і калегі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV (госць) - 12.08.2009 - 08:08
Ваня, Вита! Виншуем!
Kiolk - 15.08.2009 - 12:02
І я там быў, віно,водку піў,
І я там быў, віно,водку піў, ды сведкам быў...
Harrier - 15.08.2009 - 15:59
In reply to І я там быў, віно,водку піў, by Kiolk
А дзе доказы?:)
А дзе доказы?:)