Адна з самых папулярных птушак Швецыі ў лістападзе – рыжашыяя, або кліфавая ластаўка (Pterochelidon pyrrhonota), якая ўпершыню ў гісторыі была зарэгістраваная для гэтай краіны, скончыла сваё жыццё ў кіпцюрах шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus).
Гэтая навіна абляцела не толькі бёдуотчарскія форумы.
Упершыню паўночнаамерыканскую ластаўку адзначылі 15 лістапада на востраве Эланд. Вядомасць пра новы для краіны від хутка распаўсюдзілася сярод шведзкіх бёдуотчараў, якія пачалі ў вялікай колькасці прыбываць на гэты балтыйскі востраў.
На працягу наступных 6 дзён птушку ўбачылі сотні назіральнікаў, аднак 20 лсітапада аказаўся апошнім днём для гэтай ластаўкі – на вачах каля 50 бёдуотчараў яе злапала самка шуляка-карагольчыка. Навіна пра незвычайную птушку і смутны канец стала папулярнай навіной не толькі на сайтах бёдуотчараў, але і ў “нармальных” медыях. Адмысловы артыкул гэтаму выпадку прысвяціла нават агульнашведзкая газета Aftonbladet.
Калі Шведзкі камітэт па рэдкіх птушках зацвердзіць назіранні, гэта будзе 504 від для краіны.
Упершыню рыжашыяя ластаўка была адзначана ў Еўропе ў 1983 годзе ў Вялікабрытаніі, дзе з таго часу назіралася яшчэ 8 разоў. Увосень 1992 г. адну птушку бачылі ў Ісландыі, тамсама назіралі другую птушку ў 2004 г.. У Ірландыі першая рэгістрацыя адбылася ў 1995 г., усяго ж на “зялёнай выспе” від назіралі 3 разы. Ў 2001 г. упершыню гэты паўночнаамерыканскі від бачылі на Азорах, дзе потым назіралі яго яшчэ ў 2005, 2011 і 2012 г. У кантынентальнай Еўропе рыжашыюю ластаўку адзначалі толькі ў Францыі: у 2000 г. і сёлета.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.nibiru-planetx.com
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Уладзя (госць) - 13.12.2012 - 15:30
Цікава.