Вялікі арлец з Польшчы застрэлены ў Чарнагорыі

Брузда (Bruzda) – самец вялікага арляца (Aquila clanga), адзін з 17 прадстаўнікоў свайго віду, якім атрымалася павесіць спадарожнікавыя перадатчыкі і сачыць за іх перамяшчэннем з месцаў гнездавання ва усходняй Польшчы. У межах праекту аховы і даследавання асаблівасцяў біялогіі і экалогіі віду ў Бебжанскім нацпарку рэалізуецца праект “Арлец. Птушка, якіх мала”.

2 снежня 2012 г. пад час праверкі дадзеных з перадатчыкаў аказалася, што передатчык Брузды “маўчыць” яшчэ з 28 лістапада. А напярэдадні гэтага птушка рабіла дзіўныя перамяшчэнні. З балотаў нацпарку Возера Шкадэрскае (Szkoderskie), дзе зімавала, раптам “пераляцела” ў прадмесце г. Падгорыцы, дзе засталася на нач на тэрыторыі прыватнай сядзібы ў мясцовасці Mataguži.

Каманда, якая рэалізуе праект у Польшчы, не магла зразумець, што адбываецца з птушкай і пачала чакаць найгоршага.

Каб даследвадаваць гэтую загадкавую справу, яны звярнуліся да арнітолагаў у Цэнтр даследвання і аховы птушак Чарнагорыі. Дзякуючы атрыманым з перадатчыку дакладным каардынатам было магчыма назваць нават вуліцу і нумар дома, адкуль быў атрыманы апошні сігнал. Уладальнік дому пацвердзіў, што арлец знаходзіўся ў яго агародзе, “быў хворы і памёр”. З-за таго, што ён меў перадатчык GPS на спіне, уладальнік дому западозрыў птушку “ў шпіянажы” і звярнуўся наконт гэтага ў мясцовую паліцыю.

Як аказалася, уладальнікам сядзібы быў дырэктар нацпарку “Возера Шкадэрскае”!
Чаму дырэктар прыродаахоўнай структуры замест таго, каб для параненай птушкі выклікаць ветэрынара, пачаў, паводле ягоных словаў, “шпіёнскую справу”? Вельмі магчыма, што арлец ад атрыманых ранаў памёр толькі праз нейкі час і заставаліся шанцы яго выратаваць.

Рэнтгенаўскія здымкі памерлай птушкі не заставілі сумненняў – у яго целе было 7 шруцін. Пасля гэтага справай забітага арляца зацікавіліся чарнагорскія СМІ. 8 снежня артыкул пра яго апублікавала найвялікшая тутэйшая газета “Vijesti”. Дырэктар нацпарку пачаў апраўдвацца, але рабіў гэта вельмі няўдала. Ў інтэрв’ю газеце, напрыклад, ён сказаў, што параненага арляца яму прынёс паляўнічы. Што ён не ведаў, што гэта вельмі рэдкі від птушак і што ён ніколі не чуў, што перадатчыкі могуць выкарыстоўвацца для сачэння за перамяшчэннямі птушак.
 

Міхайла Йовічэвіч (Mihailo Jovićević) з Цэнтру аховы і даследавання птушак напісаў афіцыйную заяву ў паліцыю. З паліцыі быў атрыманы адказ, што з-за таго, што з такой справай яны сутыкаюцца ўпершыню, яе  расследаванне можа патрабаваць больш часу чым звычайна. 

 

 

Польскія арнітолагі будуць патрабаваць вяртання ім спадарожнікава перадатчыка і ўжо заручыліся ў гэтым падтрымкай Польскай амбасады ў Чарнагорыі.

Брузда атрымаў свой лоджэр GPS 18 чэрвеня сёлета. У гэтым гнездавым сезоне ён заняў самую вялікую з вядомых гняздавую тэрыторыю ў даліне Бебжы, дзе гняздуе найвялікшая для ЕС групоўка віду. Яго жыццё тут атрымлівалася сачыць з ліпеня 2004 году, калі ён атрымаў каляровае кальцо. Амаль штогод ён разам з самкамі выгадоўваў птушанят. На зімоўку Брузда сёлета выбраўся найпазней сярод 17 арляцоў з перадатчыкамі – толькі ў другой палове кастрычніка. Пасля гэтага ён яшчэ 10 дзён вандраваў па Польшчы… 

Паводле www.orlikgrubodzioby.org.pl (Тэкст і ілюстрацыі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by   

 

На гэтую тэму:

Пані Зоська з характарам Польскія арляцы вяртаюцца пад назіраннем спадарожнікаў Вялікі арлец дасылае з падарожжа... СМС-кі!  Польская пракуратура шукае забойцу арла-маркута

У Польшчы застрэлены малады чэшскі арол-маркут 

Амерыканскія бёдуотчары пратэстуюць

 Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым

Польскія арляцы будуць эфектыўна ахоўвацца за еўрапейскія грошы

 

 

 

 

Comments

 прыкра, але і ў нас такія самыя дырэктары ў нацпарках і заказніках, наколькі я ведаю, большасць. Але журналісты ЧГ бачна што эўрапейскага ўзроўню, у Беларусі падобная навіна ніколі бы не з'явілася на першай старонце галоўнай газеты. Шкада птушкі, якіх мала. Хутчэй за ўсё гнездавая тэрыторыя будзе астаўлена. Цікава яшчэ які яштрафы за гэтых арлоў у ЧГ.