Амерыканскія бёдуотчары пратэстуюць

Пасля таго, як у Гвадэлупе былі застрэленыя два амерыканскіх сярэдніх кулёна (Numenius phaeopus hudsonicus) са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах, Амерыканская бёдуотчарская асацыяцыя (American Birding Association, АВА) заявіла афіцыйны пратэст.

Пасля таго, як паляўнічыя на гэтым востраве застрэлілі кулёнаў з перадатчыкамі, якія пад час мечання атрымалі назвы Machi і Goshen, гэтая шакуючая навіна ўзрушыла многіх амерыканскіх аматараў назіранняў птушак. І Нэд Брынклі (Ned Brinkley), рэдактар часопіса North American Birds, які выдае штоквартальна ABA, ужо двойчы распавядаў гісторыю гэтых птушак на яго старонках.
Пасля гэтага дзякуючы вялікай колькасці сваіх сяброў, якія жывуць па ўсяму Свету, Нэд ад імя бёдуотчараў напісаў адкрыты ліст супраць браканьерства на Гвадэлупе, дзе забіваюць нават віды кулікоў, якія ахоўваюцца паўсюль пад час іх доўгіх міграцый. Ліст, спачатку падпісаны самім Нэдам, прэзідэнтам АВА Джэфры Горданам (Jeffrey Gordon) і рэдактарам часопіса Birding Тэдам Флойдам (Ted Floyd), хутка знайшоў шматлікую падтрымку у розных краінах.
Нэд распавёў пра вынікі гэтай кампаніі: "На наступны дзень пасля таго, як гэты ліст быў разасланы разнастайным афіцыйным асобам на Гвадэлупе, у Францыі і ЗША, а таксама групам бёдуотчараў на Карыбскіх астравах, на Гвадэлупе былі арганізаваныя сустрэчы з заклікамі спыніць забойства ахоўваемых каляводных птушак. Мноства лістоў было напісана ў падтрымку птушак. Пасля моцнай кампаніі, якая прыцягнула ўвагу людзей з усяго свету, у нас ёсць надзея, што і ўрадавыя чыноўнікі, і групы, якія прадстаўляюць на востраве інтарэсы паляўнічых асцерагуцца – першыя спрыяць, а другія забіваць мігрыруючых кулікоў і іншых птушак на водна-балотных тэрыторыях вострава”.


ABA не выступае супраць навукова рэгулюемага і адказнага палявання і нават шукае партнёраў сярод паляўнічай грамадзкасці для аховы месцапражыванняў птушак і іншых тэмаў, якія могуць прадстаўляць узаемную цікавасць. Аднак сумная гісторыя сярэдніх кулёнаў, забітых на Гвадэлупе, моцна нагадвае амерыканцам іншую трагічную гісторыю, калі ў 1963 годзе на Барбадасе быў забіты апошні эскімоскі кулён (Numenius borealis). 
 

Здымак з www.arthurgrosset.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў

Амерыканцы спадзяюцца знайсці эскімоскага кулёна

Comments

Ошиблись с выбором имен для куликов, если бы назвали их Барак и Мишель, поддержка пришла бы с самого верху. Грустно все это, гваделупцы наверняка живут достаточно бедно, возможно они и не браконьеры, вполне вероятно, что кроншнепы там не охраняются, как и в Украине и Франции, где скорее всего и застрелят последних тонкоклювых, если еще не сделали этого. В свое время в Беларуси ВЕСНОЙ! застрелили несколько белолобых гусей с голландско-немецкими передатчиками, жалко, что западные орнитологи не возмутились этими фактами, а мы не догадались к ним обратиться за поддержкой. Вывод из этой грустной истории: Беларусь=Гваделупа