Дакументацыйны здымак
Успамін пра Індыю і яе птушак.
Lesser Florican (Sypheotoides indica), female. 02.12.2010. Velavadar National park, Gujarat, India.
Photo made by Dzmitry Vincheuski.
Некаторыя сустрэчы з новымі відамі ўражваюць, але паступова ўспаміны пра іх блякнуць. Некаторыя ж застаюцца моцнымі праз доўгі час. Напэўна, гэта зьвязана яшчэ і з абставінамі, ў якіх яны адбыліся. Адной з такіх запамінальных сустрэч была наша з братам выпадковая сустрэча з малым індыйскім дропам, або малым флоріканам = Lesser Florican (Sypheotoides indica).
Гэта эндэмік Індастану, па апошніх аценках (2010) уся папуляцыя налічвае прыкладна толькі 1500 птушак.
Раніцай 2 снежня 2010 г., яшчэ ў прыцемках, мы паехалі на месца, адкуль учора ўвечары назіралі грандыёзны прыродны спектакль - збор на начлег больш за тысячу лунёў трох відаў: у асноўным, поплаўнага, у меншай колькасьці стэпавага і некалькіх птушак балотнага. Ўсё гэта адбывалася прыкладна на 1 кв км сухой саванны і ўздоўж гэтага кавалка на палявой дарозе. І вось, каб убачыць ранішні разьлёт гэтых птушак, мы і ехалі на тое ж месца з самага ранку.
Нечакана ў сьвятле фар каля дарогі паказалася невысокая і смуклая, але вельмі прыгожая птушка - малы флорікан! Я пасьпеў зрабіць толькі два здымкі. Адзін з іх аказаўся нярэзкі, другі, выраўняны і абрэзаны, вы бачыце перад сабой...
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 06.01.2013 - 18:42
Стройная. У гэтага віду самец
Стройная. У гэтага віду самец вельмі прыгожы.
AV - 07.01.2013 - 16:55
In reply to Стройная. У гэтага віду самец by Apus
шансов увидеть флорикана у
шансов увидеть флорикана у нас не было никаких, сезон дождей когда они токуют прошел. к сожалению для нашего третьего попутчика это была последняя поездка в индию