Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Малы індыйскі дроп = Lesser Florican

Дакументацыйны здымак

Успамін пра Індыю і яе птушак.

Lesser Florican  (Sypheotoides indica), female. 02.12.2010. Velavadar National park, Gujarat, India.

Photo made by Dzmitry Vincheuski.

Некаторыя сустрэчы з новымі відамі ўражваюць, але паступова ўспаміны пра іх блякнуць. Некаторыя ж застаюцца моцнымі праз доўгі час. Напэўна, гэта зьвязана яшчэ і з абставінамі, ў якіх яны адбыліся. Адной з такіх запамінальных сустрэч была наша з братам выпадковая сустрэча з малым індыйскім дропам, або малым флоріканам = Lesser Florican (Sypheotoides indica).

Гэта эндэмік Індастану, па апошніх аценках (2010) уся папуляцыя налічвае прыкладна толькі 1500 птушак.

Раніцай 2 снежня 2010 г., яшчэ ў прыцемках, мы паехалі на месца, адкуль учора ўвечары назіралі грандыёзны прыродны спектакль - збор на начлег больш за тысячу лунёў трох відаў: у асноўным, поплаўнага, у меншай колькасьці стэпавага і некалькіх птушак балотнага. Ўсё гэта адбывалася прыкладна на 1 кв км сухой саванны і ўздоўж гэтага кавалка на палявой дарозе. І вось, каб убачыць ранішні разьлёт гэтых птушак, мы і ехалі на тое ж месца з самага ранку.

Нечакана ў сьвятле фар каля дарогі паказалася невысокая і смуклая, але вельмі прыгожая птушка - малы флорікан! Я пасьпеў зрабіць толькі два здымкі. Адзін з іх аказаўся нярэзкі, другі, выраўняны і абрэзаны, вы бачыце перад сабой...  

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

 шансов увидеть флорикана у нас не было никаких, сезон дождей когда они токуют прошел. к сожалению для нашего третьего попутчика это была последняя поездка в индию