Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Дзятлік і туркаўка

Кольчатая туркаўка (Streptopelia decaocto) і вялікі дзяцел (Dendrocopos major).

Баранавічы, Стары парк, вясна 2012

Каментары

 Здымак цікавы знаходжаннем двух відаў у адным кадры, ды яшчэ не зусім звычайным - кольчатая туркаўка і дзяцел, заняты даставаннем насення з шышкі. Вось толькі дзятла вызначыць не магу, здаецца, вялікі ці сірыйскі, але памеры не надта пасуюць. Калі ёсць іншы здымак гэтага дзятла, далучыце, калі ласка, ў каментары праз  апошнюю піктаграму з гарой і сонцам Insert/Edit image.

Дзякуй, другі здымак добры для вызначэння, але калі ёсць яшчэ здымкі галавы збоку, было б добра іх паглядзець.

Выглядае на тое, што гэта малады сірыйскі дзяцел (D.syriacus) - на шэрым баку добра заўважныя прадольныя цёмныя рыскі, якіх у вялікага дзятла быць не павінна, а ў сярэдняга, у якога яны ёсць, ня можа быць такога доўгага чорнага вуса на галаве. Аднак тое, што чорны бакенбард цягнецца ўверх так упэўнена, усё ж не дазваляе адназначна казаць пра сірыйскага.

тутака вызначыць дзятла на самой справе нескладана, так як насеннем з шышак прыстасаваўся жывіцца толькі адзін від

 Часам вельмі важны менавіта момант і тое, што Вы яго заўважылі і, як можа фотаапарат, адлюстравалі, вельмі добра. Калі будзе фоцік з большымі магчымасцямі, Вы зможаце адлюстроўваць падобныя моманты яшчэ лепш. І гэта - самае важнае.