Кольчатая туркаўка (Streptopelia decaocto) і вялікі дзяцел (Dendrocopos major).
Баранавічы, Стары парк, вясна 2012
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Кольчатая туркаўка (Streptopelia decaocto) і вялікі дзяцел (Dendrocopos major).
Баранавічы, Стары парк, вясна 2012
Каментары
Harrier - 19.09.2013 - 00:12
Здымак цікавы знаходжаннем
Здымак цікавы знаходжаннем двух відаў у адным кадры, ды яшчэ не зусім звычайным - кольчатая туркаўка і дзяцел, заняты даставаннем насення з шышкі. Вось толькі дзятла вызначыць не магу, здаецца, вялікі ці сірыйскі, але памеры не надта пасуюць. Калі ёсць іншы здымак гэтага дзятла, далучыце, калі ласка, ў каментары праз апошнюю піктаграму з гарой і сонцам Insert/Edit image.
Ruslan Raviaka - 19.09.2013 - 13:00
Вось, калі нешта дапаможа.
Вось, калі нешта дапаможа.
Ruslan Raviaka - 19.09.2013 - 13:03
ці во, але якасьць кепская
ці во, але якасьць кепская
Harrier - 19.09.2013 - 13:46
In reply to ці во, але якасьць кепская by Ruslan Raviaka
Дзякуй, другі здымак добры
Дзякуй, другі здымак добры для вызначэння, але калі ёсць яшчэ здымкі галавы збоку, было б добра іх паглядзець.
Выглядае на тое, што гэта малады сірыйскі дзяцел (D.syriacus) - на шэрым баку добра заўважныя прадольныя цёмныя рыскі, якіх у вялікага дзятла быць не павінна, а ў сярэдняга, у якога яны ёсць, ня можа быць такога доўгага чорнага вуса на галаве. Аднак тое, што чорны бакенбард цягнецца ўверх так упэўнена, усё ж не дазваляе адназначна казаць пра сірыйскага.
ac/dc (госць) - 19.09.2013 - 18:30
In reply to Дзякуй, другі здымак добры by Harrier
тутака вызначыць дзятла на
тутака вызначыць дзятла на самой справе нескладана, так як насеннем з шышак прыстасаваўся жывіцца толькі адзін від
Harrier - 19.09.2013 - 18:47
In reply to тутака вызначыць дзятла на by ac/dc (госць)
Тады можна лічыць, што
Тады можна лічыць, што вялікі.
Ruslan Raviaka - 19.09.2013 - 21:09
Маю яшчэ толькі адзін
Маю яшчэ толькі адзін здымак... На жаль мой здымач - толькі псэўдалюстэркавая фуджы S6500, таму якасьць ня такая й добрая...
Harrier - 19.09.2013 - 21:18
In reply to Маю яшчэ толькі адзін by Ruslan Raviaka
Часам вельмі важны менавіта
Часам вельмі важны менавіта момант і тое, што Вы яго заўважылі і, як можа фотаапарат, адлюстравалі, вельмі добра. Калі будзе фоцік з большымі магчымасцямі, Вы зможаце адлюстроўваць падобныя моманты яшчэ лепш. І гэта - самае важнае.