Нядаўняе выдзяленне з чайкі-клыгуна (Larus argentatus) двух відаў: чайкі-рагатухі (L. cachinnans) і “італьянскай” чайкі (L. michahellis) /агульнапрынятай беларускай назвы віду пакуль не існуе/ многімі трактавалася як спроба апісаць як мага больш відаў птушак на радасць бёдуотчарам і тым, хто іх апісаў.
Ніжэй прадстаўлены пераказ асноўных тэзаў артыкулу Liebers D., de Knijff P., & Helbig, A. J. 2004.The Herring Gull complex is not a ring species. Proc. Roy. Soc. Lond. B. 271: 893–901, у якім даказваецца сучаснымі метадамі малекулярнай генетыкі, што раздзяленне папярэдняга “комплекснага віду” чайкі-клыгуна было апраўдана.
Даследаванні мітахандрыяльнай ДНК дазваляюць прасачыць эвалюцыю параўнальна маладых таксонаў, таму што генетычны код мітахондрый назапашвае генетычныя змены ў некалькі разоў хутчэй, чым ДНК ядра клетак. Аналізуючы размяшчэнне нуклеатыдаў у тых самых генах, генетыкі могуць узнавіць прыкладны ход эвалюцыі, таму што генетычныя адрозненні паміж таксонамі залежаць ад таго, як доўга яны існуюць асобна.
Аўтары публікацыі зрабілі аналіз адрозненняў мітахандрыяльных ДНК на аснове 400 проб крыві, ўзятай ад прадстаўнікоў больш 20 таксонаў розных чаек. Акрамя чайкі-клыгуна, рагатухі і “італьянскай”, таксама аналізавалі ДНК іншых вялікіх еўрапейскіх чаек: армянскай, вялікай марской і ўсе падвіды чайкі-чарнакрылкі (L. fuscus). Сярод азіяцкіх відаў: barabensis, mongolicus, taimyrensis, vegae, schistisagus; сярод паўночна-амерыканскіх: occidentalis, dominicanus, glaucescens, smithsonianus; а сярод арктычных відаў: малую палярную (L. glaucoides) і чайку-бургамістра (L. hyperboreus).
Эвалюцыя вялікіх чаек
Гіпотэза Лібэрса з сааўтарамі пастулявала, што ледавік вымусіў чаек пасунуцца ў два месцы-рэфугіюмы, дзе яны змаглі перачакаць доўгатэрміновае пахаладанне клімату: 1) паўночная Атлантыка (продкі папуляцый pre-argentatus) і 2) Каспійска-Аральскі рэгіён (продкі папуляцый pre-cachinnans). Гэта дазволіла абодвум групам існаваць працяглы час асобна і адпаведна змяняцца. Пасля сыходу апошняга ледавіка эвалюцыя абодвух груп адбывалася пад час далёкіх каланізацый і тэрытарыяльных экспансій. У першую чаргу з групы pre-argentatus утварыўся від вялікая марская чайка (спачатку яна заняла Паўночную Амерыку, а потым вярнулася ў Еўропу), а потым аддзялілася “італьянская” чайка ў паўднёва-заходняй Еўропе (forma atlantis). Atlantis у сваёй гісторыі мела два эпізоды каланізацыі Міжземнамор’я: спачатку аддзялілася форма armenicus, а потым – значна пазней - michahellis. Калі дайшло да сутыкнення арэалаў “італьянскай” і армянскай чайкі паміж сабой, аказалася, што яны ўяўляюць ужо асобныя віды з параўнальна добрай рэпрадуктыўнай ізаляцыяй і таму ў вельмі невялікай ступені могуць гібрыдызавацца. Такім чынам, першая група дала толькі чатыры віды: чайку-клыгуна, вялікую марскую, армянскую і “італьянскую” (atlantis/michahellis).
У выпадку другой групы (pre-cachinnans) першым этапам была далёкасяжная каланізацыя ў паўночным кірунку. І такім чынам атрымалася сібірская чайка (heuglini). Потым сібірская чайка распаўсюдзілася на ўсход (дзе дала пачатак многім усходне-сібірскім і паўночна-амерыканскім відам – у тым ліку і амерыканскай чайцы-клыгуну (smithsonianus) і на захад (дзе ўтварыліся падвіды чайкі-рагатухі).
Падсумоўваючы, трэба адзначыць, што ў некаторых выпадках аналіз параўнанняў мітахандрыяльных ДНК можа фальшаваць карціну сапраўднага паходжання і блізкасці відаў. Аднак што тычыцца цікавых для нас трох відаў чаек, выглядае, што іх эвалюцыя адбывалася паводле прапанаванай аўтарамі публікацыі мадэлі.
Таксаномія і філагенез птушак у апошнія гады ўступіла ў новы этап – цяпер для яе мэтаў шырока выкарыстоўваюцца магчымасці малекулярнай генетыкі. Таму ў бліжэйшыя гады можна спадзявацца новых адкрыццяў, якія зменяць нашы ўяўленні на класіфікацыю некаторых груп птушак.
На малюнку з Liebers et al. 2004: Мадэль філагенезу вялікіх чаек, зроблены на падставе аналізу іх мітахандрыяльных ДНК. Вялікія авалы паказваюць гіпатэтычныя рэфугіюмы. Стрэлкі паказваюць кірункі каланізацыі. Уплыў часу (ад ледавіка да сучаснасці) паказваюць розныя стрэлкі: суцэльныя, з прамавугольнікаў і з кропак. Актуальныя арэалы відаў, якія утварыліся з Атлантычнага рэфугіюму, пазначаныя зялёным колерам, з Каспійска-Аральскага рэфугіюму – карычневым.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 23.09.2009 - 13:08
В таком случае, раз
В таком случае, раз выделяется михахелис, нужно перебирать старые фотки комплексных чаек и находить его у нас. Во всех странах вокруг нас он отмечен. Кстати, насколько помню, Гричик В.В. сторонник все же, что это подвида ББЧ. На форуме АПБ мы этот вопрос уже обсуждали.
Harrier - 23.09.2009 - 13:11
In reply to В таком случае, раз by biot
2biot Абмяркоўваць такія
2biot
Абмяркоўваць такія пытаньні варта, толькі што з генетычнымі дадазенымі рабіць - зрабіць выгляд, што іх не існуе?
biot - 23.09.2009 - 13:36
In reply to 2biot Абмяркоўваць такія by Harrier
Если мы хотим, чтобы о нас
Если мы хотим, чтобы о нас говорили не как о живущих в каменном веке, а в мире цивилизованном, развивающимся, мы должны признать обособленность чайки-михахелис и признать ее видом и внести в список видов при первой же регистрации. А она не за горами, как мне кажется. Насколько я могу видеть по "птичьим" форумам соседних с нами стран, этот вид регулярно отмечается.
И делаться это должно на уровне Фаунистической комисси (все-таки, в нее входят представители Академии наук). Мнение Гричика, безусловно, очень сильно склоняет весы в сторону подвида, но раз генетика и география говорит, что вид, я за ва ВИД. Первоначально нужно определиться, мы считаем эту птицу подвидом или видом. Это ведь бедвотчинг. Это не может быть не важно! Это же целый +1 в списке!
Harrier - 23.09.2009 - 13:44
In reply to Если мы хотим, чтобы о нас by biot
З гэтым я згодны. Праблема ў
З гэтым я згодны. Праблема ў тым, што Фаўністычная камісія не вельмі хоча зьбірацца.
А вось напрыклад у Спісе птушак Польшчы на канец мінулага году гэты від - mewa romanska - ёсьць! Дарэчы, брашуру з ім усё яшчэ можна замовіць - БЯСПЛАТНА!
biot - 23.09.2009 - 13:51
In reply to З гэтым я згодны. Праблема ў by Harrier
У них я этот вид еще
У них я этот вид еще несколько лет назад видел в списке, в каком-то атласе, кажется.
Кстати, на форуме СОПРа, например, обсуждение чаек всегда ведется очень живо, у нас же вопросов обычно не возникает и в том, что вообще это хохотунья или серебристая. На бердрэейсе достаточно было написать "комплексная". Думаю, про то, как выглядит михахелис, не так много людей и знает, кто посещает этот форум. Кстати, проверка: кто опишет михахелис прямо сейчас, без google.com?
А насчет списка видов Польши я тебе, Харриер, только что отправил e-mail.
Harrier - 23.09.2009 - 14:51
In reply to У них я этот вид еще by biot
Занясеньне ў афіцыйны сьпіс
Занясеньне ў афіцыйны сьпіс птушак Беларусі "італьянскай" чайкі можа быць наступным: трэба мець добры здымак або фільмік з нашай тэрыторыі і прадставіць іх на зацверджаньне камісіі. Невядома толькі, калі яна іх будзе разглядаць - у сэнсе праз колькі год:)
Бо калі ўсе (ці большасьць) навокал прызналі відавы статус, ад нашага маўчаньня ці не-прызнаньня нічога не залежыць. Доказаў на падвідавы статус у нас няма, таму што цягнуць?
Тэарэтычныя довады заўсёды цікавыя, але каб нешта абвергнуць, гэтага ўжо яўна недастаткова.
АВ (госць) - 23.09.2009 - 15:27
на самом деле михахелис не