Паўстагоддзя таму, 7 студзеня 1964 года, нарадзіўся Ігар Бышнёў. Арнітолаг, кандыдат біялагічных навук, фотаанімаліст, рэжысёр, сценарыст, аператар, аўтар больш 60 фільмаў і сацыяльных відэаролікаў пра прыроду. З 2005 года - аўтар штотыднёвай передачы «Миллион вопросов о природе» на тэлеканале «МИР». Уладальнік гран-пры, прызёр і дыпламант 45-ці міжнародных кінафестываляў. Удзельнік міжнародных кінапраектаў, у тым ліку для тэлеканалаў Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі і ЗША.
Аўтар і сааўтар больш 300 прыродаахоўных публікацый, у т.л. 10 кніг і фотаальбомаў. Уладальнік гран-пры Маскоўскай кніжнай выставы. Многія фільмы і відэа-нарысы Ігара пра прыроду Беларусі і не толькі можна паглядзець на яго персанальным відэа-канале: www.youtube.com/user/ByshnevБольшасць з яго сяброў і прыхільнікаў яго творчасці добра ведае пра выдатныя дасягненні Ігара апошніх гадоў. Але, напэўна, мала хто ведае, як Ігар пачынаў. Каб нагадаць пра гэта, я выкарыстаў інтэрв’ю, якое ён даў “Беларускай лясной газеце” некалькі год таму:
Нарадзіўся ў Багушэўску. На маёй радзіме чароўная прырода, і мы са старэйшым братам пачыналі здымаць гэтую прыгажосць фотаапаратам "Смена". Неяк прыехаў на працу ў Багушэўск малады ўрач з Украіны, калега бацькі. У яго было фотаружжо - целевік, і ён, ведаючы пра маё захапленне, і не завахаўся даць яго мне. І я "захварэў" здымкамі. Практычна два гады не расставаўся з фотаапаратам, і толькі калі сусед ад’язжаў, - вярнуў. Потым гады два я мучыўся – не было чым здымаць. Усё вакол скача, лётае, а я, бездапаможны, не магу гэта захаваць. Што рабіць? У дадатку да часопіса "Юный техник" публікаваліся розныя самаробкі. І я змайстраваў фотаружжо з тэатральнага бінокля. Да таго часу бацькі як раз купілі мне "Зенит", так я яго адразу перарабіў пад фотаружжо. "Паляваў" з ім да другога курсу ўніверсітэта, потым купіў першы прафесійны аб'ектыў і паехала...
-Ведаю, што ў школе Вы сур'ёзна займаліся матэматыкай, тады чаму біяфак БДУ?
- Нават вучыўся на матэматычных курсах пры МДУ завочна, перамагаў на алімпіядах. Да дзесятага класа зразумеў, што трэба ісці туды, дзе больш падабаецца. Скончыўшы школу з залатым медалем, паступіў у БДУ. На першым курсе наш выкладчык, арнітолаг Леанід Паўлавіч Шкляроў "заразіў" мяне навуковымі даследаваннямі. Пасля ўніверсітэта атрымаў размеркаванне ў Бярэзінскі біясферны запаведнік. У гэты час займаўся ў асноўным навукай, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Здымаў толькі для сябе і сяброў. Але прыехаў неяк у Бярэзінскі біясферны запаведнік галоўны рэдактар часопіса "Родная прырода" Дзмітрый Бяспалы. Паглядзеў мае фота і гаворыць: "Ігар, я даю вам паласу, нават разварот у часопісе. Давайце супрацоўнічаць." Такім чынам часопіс даў штуршок для маёй далейшай творчасці. Потым развал Саюза. Усё развальвалася...
- Але праз некаторы час з'явілася ГА "Ахова птушак Беларусі"…
- Так, я непасрэдна ўдзельнічаў у яе стварэнні. Два гады па лесе практычна не хадзіў. У 1999 годзе з'явілася магчымасць здымак фільмаў. Рэжысёрскім дэбютам стаў фільм аб Беларускім Паазер'е "Жывыя сведкі ледавікоў". А у 2001 году мяне запрасілі ў Міністэрства культуры РБ і сказалі: "Зрабіце два рэкламных роліка. Але будзьце спакойныя, іх ніхто не ўбачыць. Усе нашы ролікі Беларускае тэлебачанне не паказвае". Падрыхтаваў ролікі "Браты нашы меншыя" і "Беларусь - край блакітных азер". Аддаў - і з'ехаў адпачываць. Прыязджаю ў верасні - кожны дзень на ўсіх каналах іх круцяць... Для мяне гэта быў сюрпрыз…
Падрыхтоўка намёту да здымак гняздавога жыцця сям'і сокала-пустальгі, гняздо якой знаходзіцца насупраць у вентыляцыйнай нішы будынку.
З гарадзенскімі сябрамі
Жадаем юбіляру як сокал над горадам дасягнуць самых высокіх тэлевяршынь, і ў гармоніі з прыродай дапамагчы нам захаваць апошніх арлоў у коле часу.
Сябры і калегі
На здымках Дзьмітрыя Вінчэўскага працоўныя моманты здымак фільму “Сокал над горадам”
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Sirena - 08.01.2014 - 20:38
Поздравляю с круглой датой
Поздравляю с круглой датой нашего белорусского Даррелла! Примечательно, что Игорь родился в один день с Джеральдом Д.
Blackbird - 09.01.2014 - 01:35
Віншую з гэтай выдатнейшай
Віншую з гэтай выдатнейшай датай!!! Шчыра жадаю поспеху і дабрабыту, новых творчых памкненняў і вяршыняў!
pva - 10.01.2014 - 21:24
Игорь, с юбилеем тебя! Будь
Игорь, с юбилеем тебя! Будь здоров, счастлив и востребован. Вспоминаю, как мы с тобой ели уху с одной миски…
Игорь, в пятьдесят жизнь только начинается, У тебя еще настолько красоты и сил, Что в тебя еще влюбляются, влюбляются, Даже юность позавидует таким. Да куда там юности тягаться, С твоим опытом и обаянием души, В пятьдесят жизнь только начинается, В пятьдесят – все только впереди!С уважением и всех благ, Владимир