Пад час чарговага выезду на Свіслач у мінулую нядзелю нас здзівіла вялікая колькасць баталёнаў, групкі і нават хмаркі якіх былі амаль паўсюль: і на нёманскіх берагах, і ў азіміне параўнальна далёка ад берагу:
Галоўная (?) прычына гэтага выявілася даволі хутка - паўсюль на расліннасці і нізка ў паветры над ёй сядзелі і ляталі мільёны і мільярды камароў - цэнтнеры ці нават тоны біямасы:
Зразумела, што птушкі ахвотна карысталіся з гэтага шчаслівага збегу абставін!
Аднак праз два дні мы былі ўражаныя нашмат большай колькасцю камароў вакол вадасховішча - яны сапраўды былі паўсюль: на сухой кукурузе
на пластыкавай паверхні намёта для выдачы папераў рыбакам:
на бетоннай паверхні прыбудовы:
цэнтнеры лічынак плавалі ў вадзе і на дне ў берагоў вадасховішча:
Зразумела, што тут таксама шчыравалі баталёны
а на вадзе камароў і іх лічынак збіралі розныя віды качак і чайкі
Кожная новая паверхня даволі хутка займалася сотнямі і тысячамі насякомых:
А там, дзе камары мелі больш часу, ўжо не было вольнага ад іх месца:
Аднак вераб'іныя птушкі ніяк не скарысталіся з гэтай ідэальнай магчымасці абжорства. Але можа яны ўжо зрабілі гэта раней, бо ім на гэта магло спатрэбіцца значна менш часу, чым параўнальна вялікім кулікам ды качкам.
Я ніколі не бачыў такой колькасці насякомых раней, і, думаю, не хутка забачу ізноў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Yavorets T - 02.05.2014 - 23:36
Ух, ты! Действительно, за
Ух, ты! Действительно, за неделю комаров в разы стало больше.
Apus - 02.05.2014 - 23:39
А я думаю, дзе нашы камары -
А я думаю, дзе нашы камары - няма ніводнага, а яны на Захад двінулі)
Yavorets T - 02.05.2014 - 23:45
In reply to А я думаю, дзе нашы камары - by Apus
Радуйтесь:). Очень мешают
Радуйтесь:). Очень мешают наблюдать, хотя кулики, наверное, счастливы)))))))))
Harrier - 02.05.2014 - 23:47
In reply to Радуйтесь:). Очень мешают by Yavorets T
Былі на вадасховішчы сёння,
Былі на вадасховішчы сёння, але толькі з аднаго краю. Баталёнаў пералятала каля 3000.
AV - 03.05.2014 - 14:09
вельмі цікава, бачыў нешта
вельмі цікава, бачыў нешта падобнае на рыбгасе, але там былі іншыя чорныя двукрылыя. Падвесьце фота ў florafauna.by. спецы дапамогуць вызначыць.