Сапраўдны пір - Everybody is welcome!

Пад час чарговага выезду на Свіслач у мінулую нядзелю нас здзівіла вялікая колькасць баталёнаў, групкі і нават хмаркі якіх былі амаль паўсюль: і на нёманскіх берагах, і ў азіміне параўнальна далёка ад берагу:

Галоўная (?) прычына гэтага выявілася даволі хутка - паўсюль на расліннасці і нізка ў паветры над ёй сядзелі і ляталі мільёны і мільярды камароў -  цэнтнеры ці нават тоны біямасы:

Зразумела, што птушкі ахвотна карысталіся з гэтага шчаслівага збегу абставін!

Аднак праз два дні мы былі ўражаныя нашмат большай колькасцю камароў вакол вадасховішча - яны сапраўды былі паўсюль: на сухой кукурузе

на пластыкавай паверхні намёта для выдачы папераў рыбакам:

на бетоннай паверхні прыбудовы:

цэнтнеры лічынак плавалі ў вадзе і на дне ў берагоў вадасховішча:

Зразумела, што тут таксама шчыравалі баталёны

а на вадзе камароў і іх лічынак збіралі розныя віды качак і чайкі

Кожная новая паверхня даволі хутка займалася сотнямі і тысячамі насякомых:

А там, дзе камары мелі больш часу, ўжо не было вольнага ад іх месца:

Аднак вераб'іныя птушкі ніяк не скарысталіся з гэтай ідэальнай магчымасці абжорства. Але можа яны ўжо зрабілі гэта раней, бо ім на гэта магло спатрэбіцца значна менш часу, чым параўнальна вялікім кулікам ды качкам.

Я ніколі не бачыў такой колькасці насякомых раней, і, думаю, не хутка забачу ізноў.

 

Каментары