24 чэрвеня на Рынкавай плошчы насупраць Уваскрасенскай царквы быў усталяваны помнік князю Віцебскаму (1320 – 1345 гады), Вялікаму князю Літоўскаму (1345 – 1377 гады) Альгерду. Цікава, што з рукі князя злятае драпежная птушка, якую скульптар лічыць выявай сокала.
Конны помнік князю створаны мінскім скульптарам Сяргеем Бандарэнкам і адліты на полацкім прадпрыемстве «Тэхналіт».
Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 27 чэрвеня ў 15:00 падчас святкавання 1040-годдзя Віцебска.
Пра гісторыю стварэння і сімволіку вобразу расказвае скульптар Сяргей Бандарэнка.
«Наша Ніва»: Гісторыя з гэтым помнікам доўгая. Яшчэ год таму з’яўлялася інфармацыя, што ў Віцебску будзе ўсталяваны помнік Альгерду аўтарства скульптара Валерыя Магучага. Пасля той праект завярнулі. Вы, наколькі разумею, дапрацоўвалі помнік, першы варыянт якога не быў зацверджаны?
Сяргей Бандарэнка: Не, я рабіў помнік ад пачатку, па ўласным эскізе. Хоць такога ўжо прынцыповага там няма адрознення ад першага варыянта.
«НН»: Калі параўнаць «ранейшага» і «цяперашняга» Альгерда, ваш выглядае больш дынамічным: конь у руху, жэст рукі наперад… СБ: Так, конь ідзе алюрам, гэта такая даданая рысь.«НН»: На чым вы грунтаваліся, ствараючы вобраз?
СБ: На жаль, іканаграфічнага матэрыялу тых часоў няма. Ёсць гравюры XVII стагоддзя.
«НН»: Маеце на ўвазе Гваньіні?
СБ: Так. Там Альгерд — у італьянскіх даспехах XVI стагоддзя. Я адштурхоўваўся ад Гваньіні, але ў канчатковым выніку грунтаваўся на сваіх уяўленнях пра тое, якім князь мог бы быць. І лічу, што ўрэшце вобраз склаўся.
«НН»: А чаму абралі такі сюжэт — паляванне з сокалам?
СБ: Якое ж гэта паляванне? Хто ездзіць паляваць у баявых даспехах? Тут іншая сімволіка: сокал — знак княжай улады. Дынаміка жэста адлюстроўвае такі дзяржаўніцкі пасыл. З жэстам, дарэчы, былі праблемы: спачатку ён быў крыху іншы, але камусьці не спадабалася, пабачылі асацыяцыі якіясьці… Таму я жэст змякчыў, руку падвярнуў трохі. І ўвогуле, так мала было часу — я зрабіў бы помнік нашмат лепшы.
....
Паводле Народныя навіны Віцебска (інфармацыя і фота) і Наша ніва (частка інтэрв’ю) падрыхтаваў Дзьмітры ВінчэўскіНа гэтую тэму: На Гарадзеншчыне з’явіўся помнік сокалу-падарожніку
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 25.06.2014 - 18:48
Прапаную паспрабаваць свае
Прапаную паспрабаваць свае сілы ў вызначэнні выявы драпежнай птушкті да групы ці віду.
Проніч - 26.06.2014 - 17:47
Ясны сокал - прыкмета мудрага
Ясны сокал - прыкмета мудрага Вялікакняжацкага ўладарства. Разам з воярскімі здольнасьцямі Альгерда мудрасьць кавала Залаты век ВКЛ. Скульптура занадта спакойная для Альгерда, скажам, занадта зямная. Яе б прыпадняць на 2 м - усё зьмянілася б. Сутнасьць, аднак, можа быць рознай: Альгерд пасярод нас і з намі, ці Альгерд пасярод нас і над намі.
Ці варта апускаць Вялікага князя на ўзровень агульнай шэрасьці?..
AV - 26.06.2014 - 22:37
а чаму не падарожнік? Добра
а чаму не падарожнік? Добра скапіраваны. Але поза, а дакладна палажэнне задніх пальцаў мягка кажучы цікавае)))
AV - 26.06.2014 - 22:39
калі глядзіш здаля крылы
калі глядзіш здаля крылы таксама дзіўляюць, калі птушка злятае, яна павінна падняць крылы ўверх, каб узмахнуць
AV - 26.06.2014 - 22:41
«НН»: А чаму абралі такі
«НН»: А чаму абралі такі сюжэт — паляванне з сокалам?
СБ: Якое ж гэта паляванне? Хто ездзіць паляваць у баявых даспехах? Тут іншая сімволіка: сокал — знак княжай улады. Дынаміка жэста адлюстроўвае такі дзяржаўніцкі пасыл. З жэстам, дарэчы, былі праблемы: спачатку ён быў крыху іншы, але камусьці не спадабалася, пабачылі асацыяцыі якіясьці… Таму я жэст змякчыў, руку падвярнуў трохі. І ўвогуле, так мала было часу — я зрабіў бы помнік нашмат лепшы.
вельмі цікавае інтэрв'ю
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=130420
AV - 26.06.2014 - 23:53
паглядзіце на крылы ў птушкі,
паглядзіце на крылы ў птушкі, якая ўзлятае і параўнайце))) http://www.featheredphotography.com/blog/2012/10/14/escaped-falconry-bird-peregrine-falcon-again
Уладзя (госць) - 02.07.2014 - 00:13
Адносна Сяргея Бандарэнкі: